Вайна1313

Стала вядома, колькі мірных грамадзян загінула ў Расіі, а колькі ва Украіне за чатыры гады вайны

Напад Расіі на Украіну стаў самай крывавай вайной ХХІ стагоддзя.

Жанчына паказвае здымкі родных каля шматпавярховіка, разбуранага ўдарам расійскай ракеты ў Тарнопалі, Украіна, 21 лістапада 2025. Фота: AP Photo / Vlad Kravchuk

Вайна, якая цягнецца амаль чатыры гады, няўмольна павялічвае спіс сваіх ахвяр. За лічбамі сухой статыстыкі хаваюцца сотні тысяч трагедый. Гінуць не толькі вайскоўцы, але і мірныя людзі. У зоне баявых дзеянняў гэта часта выпадковыя смерці. Аднак агульныя лічбы ахвяр ясна паказваюць, які бок адвольна абстрэльвае мірныя гарады і цывільныя аб'екты.

Паводле заявы старшыні Следчага камітэта Расіі Аляксандра Бастрыкіна, з пачатку поўнамаштабных ваенных дзеянняў пад атакі з боку Украіны трапілі 44 рэгіёны Расійскай Федэрацыі, якія знаходзяцца ў глыбіні ад лініі фронту. З 2022 года зафіксавана звыш 11 тысяч абстрэлаў і атак з выкарыстаннем беспілотнікаў.

Бастрыкін агучыў колькасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва Расіі за чатыры гады вайны: 1074 чалавекі, сярод якіх 39 дзяцей.

Раненні рознай ступені цяжкасці атрымаў 5181 чалавек, з іх 328 — непаўналетнія.

Варта параўнаць гэтыя лічбы са звесткамі мінулага года. Дзесяць месяцаў таму, 2 сакавіка 2025 года, Бастрыкін паведамляў аб 652 загінулых мірных жыхарах, у тым ліку 23 дзецях. На той момант колькасць параненых складала 2980 чалавек (з іх 169 дзяцей).

Такім чынам, за няпоўны год колькасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва Расіі вырасла на 65%, а сярод дзяцей на 70%. Колькасць параненых павялічылася ў 1,7 раза.

У той жа час расійскія дзяржаўныя СМІ не згадваюць пра маштабы ахвяр сярод мірнага насельніцтва Украіны, хоць гэтыя лічбы ў разы большыя.

Крыніца: Матэрыялы справаздачы «Украіна: абарона цывільных асоб ва ўзброеным канфлікце» Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека паведаміла, што з пачатку баявых дзеянняў па 12 студзеня 2026 года ва Украіне пацверджаная гібель па меншай меры 14 999 мірных жыхароў, яшчэ 40 601 цывільная асоба атрымала раненні.

Звяртае ўвагу, што найбольшая колькасць ахвяр прыпадае на самы пачатак вайны — сакавік 2022 года, калі пад расійскай акупацыяй знаходзіліся вялікія тэрыторыі Украіны, з якіх расіяне пасля змушаныя былі адступіць.

Колькасць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва па месяцах. Крыніца: Матэрыялы справаздачы «Украіна: абарона цывільных асоб ва ўзброеным канфлікце» Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека

Сярод пацверджаных загінулых — не менш за 763 дзіцяці, сярод параненых — не менш за 2486.

Колькасць ахвяр паводле ўзросту і полу, а таксама па тыпу зброі. Крыніца: Матэрыялы справаздачы «Украіна: абарона цывільных асоб ва ўзброеным канфлікце» Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека

Упраўленне ААН падкрэслівае, што рэальныя страты сярод мірнага насельніцтва, хутчэй за ўсё, значна вышэйшыя, асабліва ў такіх гарадах, як Марыупаль, Ізюм, Лісічанск, Папасная і Севераданецк, дзе ішлі найбольш інтэнсіўныя баі.

Агулам, абапіраючыся на афіцыйна пацверджаныя звесткі абодвух бакоў і міжнародных арганізацый, за чатыры гады вайны загінула не менш за 16 тысяч мірных жыхароў. З іх — каля 15 тысяч мірных жыхароў Украіны і каля тысячы мірных жыхароў Расіі.

Аднак міжнародныя эксперты папярэджваюць: калі ўдасца атрымаць доступ да ўсіх месцаў масавых пахаванняў і правесці поўную верыфікацыю ў разбураных гарадах, гэтая лічба можа істотна вырасці.

Каментары13

  • Filipp
    15.01.2026
    Гэта кропля ў моры, калі параўноўваць са стратамі на фронце. Але ж чамусці пра страты на фронце ніхто не клапаціцца.
  • Аляксей
    15.01.2026
    Хачу нагадаць, паважаная рэдакцыя, што большая частка абаронцаў Украіны не прафесійныя вайсковыя, гэта так сама цывільныя асобы, якіх мабілізавалі ці яны дабрахвотнікі.
    Таму страты Украіны значна больш трагічныя.
  • статыстык
    15.01.2026
    "Напад Расіі на Украіну стаў самай крывавай вайной ХХІ стагоддзя."
    Сур'ёзна? Паглядзіце і параўнайце колькасць цывільных ахвяр у Эфіопіі, Сірыі, Іраку і іншых войнах па-за Еўропай

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве16

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Выхавацеля вучылішча алімпійскага рэзерву з Мазыра асудзілі за замах на здраду дзяржаве3

«Тэлефануй бацьку, у мяне ўжо нерваў не хапае». Як абітурыенты штурмавалі ВНУ ў апошнія гадзіны прыёмнай кампаніі3

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны9

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?3

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?30

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве16

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць