Свет33

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю

Авіяцыйнае ўпраўленне ЗША папярэджвае пра палёты над Лацінскай Амерыкай з-за «ваенных дзеянняў».

Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША (FAA) заклікала авіякампаніі захоўваць асцярожнасць пры палётах над Цэнтральнай Амерыкай і асобнымі раёнамі Паўднёвай Амерыкі. У якасці прычыны названыя рызыкі магчымай ваеннай актыўнасці і парушэнняў працы спадарожнікавай навігацыйнай сістэмы GPS, паведамляе Bild.

Прадстаўнік ведамства сказаў, што FAA апублікавала інфармацыю для пілотаў і авіякампаній пра канкрэтныя зоны палётаў над Мексікай, Цэнтральнай Амерыкай, Панамай, Багатой (Калумбія), Гуаякілем (Эквадор) і Масатланам (Мексіка), а таксама над паветранай прасторай усходняй часткі Ціхага акіяна.

Папярэджанні ўжо ўступілі ў сілу і будуць дзейнічаць 60 дзён. Паводле дакументаў, існуюць «патэнцыйныя рызыкі для самалётаў на любой вышыні — як падчас палёту, так і пры ўзлёце і пасадцы».

Каментары3

  • Тутэйшы аглядальнік
    17.01.2026
    Ня будуць бамбіць, бо ня была закліку пакінуць грамадзянам ЗША гэтыя краіны
  • Reader's Digest
    17.01.2026
    Ніхто у́ Сьвеце у́жо ня верыць тым прыдуркам з вашынгтона 😂
    У́се чакаюць Выбарау́ .
  • Kol
    17.01.2026
    і парушэнняў працы спадарожнікавай навігацыйнай сістэмы GPS

    Tak-tak, mahu pacvierdzic, bylo, kali vykradali Maduraū... A papiaredžvanniaū nie bylo... :)

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць