Развітанне з жонкай пісьменніка Васіля Быкава Ірынай Міхайлаўнай Быкавай адбудзецца ў нядзелю, 25 студзеня, у 9.20 у зале крэматорыя на Паўночных могілках Мінска, паведаміў журналіст, дэпутат Вярхоўнага Савета XII склікання Сяргей Навумчык.

Ірына Быкава. Фота: «Радыё Свабода»
Пра смерць Ірыны Быкавай стала вядома 21 студзеня. Ёй нядаўна споўнілася 99 гадоў, а незадоўга да гэтай даты жанчына трапіла ў бальніцу з пераломам сцягна і інфарктам.
Цяпер чытаюць
Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм
Каментары