Свет

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

Біржавы кошт на золата ўпершыню перавысіў 5 тысяч даляраў за унцыю, працягваючы гістарычны рост, у выніку якога ў 2025 годзе цэны на гэты каштоўны метал падскочылі больш чым на 60%.

Фота Osaka / Wayne Studio / Getty Images

Гэта адбылося на фоне росту напружанасці паміж ЗША і НАТА з нагоды Грэнландыі, што ўзмацніла нарастаючую занепакоенасць фінансавай і геапалітычнай нявызначанасцю, піша Бі-бі-сі.

Гандлёвая палітыка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа таксама выклікае неспакой на рынках. У суботу ён прыгразіў увесці 100‑працэнтныя пошліны на Канаду, калі яна заключыць гандлёвае пагадненне з Кітаем.

Золата і іншыя каштоўныя металы традыцыйна лічацца бяспечнымі актывамі, якія інвестары купляюць у перыяды нявызначанасці.

У пятніцу цана на срэбра ўпершыню перавысіла 100 даляраў за ўнцыю, працягнуўшы рост амаль на 150% у мінулым годзе.

З пачатку студзеня цана золата вырасла на 10 працэнтаў.

Попыт на каштоўныя металы таксама абумоўлены цэлым шэрагам іншых фактараў, уключаючы больш высокую, чым звычайна, інфляцыю, слабы даляр ЗША, пакупкі цэнтрабанкамі па ўсім свеце, а таксама чаканае зніжэнне працэнтных ставак Федэральнай рэзервовай сістэмай ЗША ў гэтым годзе.

Войны ва Украіне і Газе, а таксама захоп Вашынгтонам прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура таксама спрыялі росту цаны на золата.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску44

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

«Яндэкс Маркет» і Ozon пасля ўдараў па складах Wildberries таксама знялі з сябе адказнасць за страты тавараў пры атаках4

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай6

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску44

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць