Спорт11

Зборная Беларусі па міні-футболе захоўвае мізэрныя шанцы на выхад у чвэрцьфінал Еўра-2026

Для гэтага ў заключным туры групавога этапу павінны адбыцца шэраг неверагодных умоў, піша football.by.

Напярэдадні беларусы пацярпелі другую паразу на турніры — ад каманды Іспаніі (0:2), а адна з гаспадароў чэмпіянату, зборная Славеніі, дзе гуляюць беларусы, была мацнейшай за каманду Бельгіі (5:4).

Турнірнае становішча пасля двух тураў:

  • Іспанія — 6 балаў
  • Славенія — 3
  • Бельгія — 3
  • Беларусь — 0

Такім чынам, каб заняць другое месца ў групе і выйсці ў чвэрцьфінал, зборнай Беларусі неабходна выкананне двух умоў:

  • параза Бельгіі з любым лікам ад Іспаніі;
  • перамога Беларусі над Славеніяй з розніцай не менш за сем мячоў.

Пры роўнай колькасці балаў першым крытэрыем для вызначэння месцаў каманд у турнірнай табліцы з’яўляюцца асабістыя сустрэчы.

Калі Беларусь, Бельгія і Славенія набяруць па тры балы, у першую чаргу будзе ўлічвацца розніца мячоў у матчах паміж гэтымі трыма камандамі. У бельгійцаў яна цяпер складае +3 і ўжо не зменіцца, а ў беларусаў — мінус 4.

Менавіта гэтым і тлумачыцца неабходнасць перамогі нашай каманды над славенцамі з розніцай не менш за сем мячоў.

Матчы Славенія — Беларусь і Іспанія — Бельгія адбудуцца ў чацвер, 29 студзеня, і абодва пачнуцца а 19:30.

Каментары1

  • Андрусь
    27.01.2026
    Удзел падобных спартоўцаў з гербом лукашыстаў на майках у еўрапейскіх спаборніцтвах - гэта вада на млын лукашысцкай прапаганды, якая будзе распавядаць беларусам, што гэта ейная заслуга ў тым, што, маўляў, стварыла ўмовы і выгадавала такіх спартоўцаў. Кожны спартовец, які надзявае форму з сімволікай дзяржапарату Лукашэнкі, мусіць разумець, што шлях на міжнародныя спаборніцтвы для яго павінен быць закрыты.

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць