Надвор'е

У Мінску знізілася бачнасць з-за тумана

Гэта можа прывесці да ДТЗ, папярэджвае ДАІ Мінска.

Асноўнымі фактарамі, з-за якіх адбываюцца ДТЗ падчас туману, з'яўляюцца недастатковая бачнасць і скажэнне ўспрымання адлегласці да транспартных сродкаў і перашкод.

ДАІ раіць усім удзельнікам дарожнага руху праяўляць уважлівасць і строга прытрымлівацца Правіл дарожнага руху. Пешаходам таксама не варта забываць і пра святлоадбіўныя элементы.

Кіроўцам раяць:

  • выбіраць хуткасць на аснове бачнасці;
  • трымаць павялічаную дыстанцыю да аўтамабіля, які наперадзе;
  • уключаць блізкае святло фар, пры неабходнасці — процітуманныя;
  • далёкае святло ў тумане бессэнсоўнае і пагаршае бачнасць;
  • пазбягаць рэзкіх перастраенняў і тармажэнняў, рухацца асцярожна;
  • калі рух немагчымы, варта спыніцца за межамі праезнай часткі, уключыць аварыйную сігналізацыю;
  • паблізу пешаходных пераходаў быць асабліва ўважлівымі, бо пешаходы становяцца менш прыкметнымі.

Прафілактыка для пешаходаў:

— пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах, пераканаўшыся ў бяспецы выхаду на праезную частку;

— абавязкова выкарыстоўваць флікеры, камізэлькі або аксесуары, каб быць прыкметным ва ўмовах абмежаванай бачнасці;

— быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, не заліпаць у смартфонах;

— перад пераходам дарогі зняць навушнікі і прыапусціць капюшоны, каб чуць і бачыць транспарт.

ДАІ Мінскай вобласці, у сваю чаргу, паведамляе пра складаную дарожную абстаноўку на тэрыторыі рэгіёна.

У большай ступені ўскладненая сітуацыя на аўтадарозе М-1 ў Смалявіцкім раёне, дзе ў напрамку Барысава на 374‑375 км зафіксавана некалькі дарожна-транспартных здарэнняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць