Спорт22

«Вялікая малайчына, мы вельмі задаволеныя». Домрачава пра выступ дачкі на «Снежным снайперы»

Дар'я Домрачава пракаментавала выступ дачкі Ксеніі ў спрынце на фінальным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер», піша БелТА.

Дачка шматразовых алімпійскіх чэмпіёнаў Дар'і Домрачавай і Уле-Эйнара Б'ёрндалена Ксенія Б'ёрндален выступае ў «Раўбічах» у малодшай узроставай катэгорыі (2015‑2016 гады нараджэння).

У спрынтарскай гонцы на 1,8 км юная спартсменка прайшла абодва агнявыя рубяжы без промахаў і заняла пятае месца. Да медаля не хапіла трох з паловай секунд.

«Калі Ксенія бегла па трасе, я вельмі хвалявалася. Пасля фінішу сказала ёй, што яна вялікая малайчына. Усё супер, мы вельмі задаволеныя. Цяпер галоўнае не вынік, а атмасфера і настрой. У цэлым у нас выдатныя ўражанні, выдатная арганізацыя, — сказала Дар'я Домрачава.

— Перад стартам бачыла, што многія перажывалі. Поўныя трыбуны — гэта добрая падтрымка для дзяцей, але і дадатковая нагрузка. Думаю, сёння ўсе атрымалі карысны досвед і прыемныя эмоцыі. Спадзяюся, што хлопцы і дзяўчаты, якія не аказаліся на п'едэстале, з задавальненнем будуць працягваць трэніроўкі».

Каментары2

  • Жыгуль
    13.02.2026
    Маленькія радасці прыдворных спартсменаў.
  • ??
    13.02.2026
    А хто заняў першае, другое і трэццяе места? Ці галоўнае хто апынуўся ўсяго толькі пятым?

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску44

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай6

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску44

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць