У Маладзечне ратавальнікі дапамаглі мужчыну, які стаяў на краі даху гандлёвага цэнтра.

Скрыншот з відэа
Паведамленне ў МНС паступіла ад супрацоўнікаў міліцыі — яны заўважылі чалавека на даху будынка па вуліцы Вялікі Гасцінец.
Ратавальнікі хутка прыбылі на месца, разгарнулі «куб жыцця» і паставілі аўтадрабіны. Сумесна з міліцыяй яны вывелі мужчыну праз гарышча гандлёвага цэнтра і перадалі яго медыкам хуткай дапамогі.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары