Грамадства

Калі трэба плаціць падатак з прызоў і сувеніраў, а калі не — тлумачыць падатковая

У якіх выпадках прызы, падарункі і сувеніры лічацца даходам, а ў якіх — не? Калі коратка: не ўсе падарункі — гэта даход, які абкладаецца падаткам, піша Onliner. 

Сувеніры ад дзяржорганаў — без падатку

Калі сувенірную або памятную прадукцыю ўручаюць удзельнікам афіцыйных мерапрыемстваў, сустрэч дэлегацый, спартыўных або культурных падзей, такія выдаткі не лічацца асабістым даходам чалавека.

Гэта тычыцца выпадкаў, калі чалавек выступае як прадстаўнік арганізацыі або дзяржоргана. Кошт сувеніра пры гэтым значэння не мае — падаходны падатак плаціць не трэба.

А вось з прызамі ўжо больш складана

Прызы, узнагароды і заахвочванні ў грашовай і натуральнай форме ў цэлым лічацца даходам і абкладаюцца падаходным падаткам. Але ёсць выключэнні.

Ад падатку вызваляюцца:

  • прызы спартсменам за міжнародныя і рэспубліканскія спаборніцтвы — ва ўстаноўленых памерах;
  • грашовыя прэміі пераможцам і ўдзельнікам раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, фестываляў і іншых мерапрыемстваў — у межах, прадугледжаных заканадаўствам;
  • прызы і падарункі ў натуральнай форме (напрыклад, кубкі, медалі, сувеніры) для пераможцаў і ўдзельнікаў такіх мерапрыемстваў — без абмежаванняў па кошце.

Калі арганізацыя праводзіць конкурс малюнкаў або праект для студэнтаў і ўручае ўдзельнікам кубкі, медалі або сувеніры, то плаціць падатак не трэба.

Тое ж тычыцца, напрыклад, галіновай спартакіяды: калі прыз уручаецца ў натуральнай форме, ён вызваляецца ад падаходнага падатку.

Калі падатак усё ж давядзецца плаціць

Калі рэч перадаюць чалавеку ў асабістае карыстанне і гэта не звязана з яго працай або афіцыйным мерапрыемствам, такі падарунак могуць прызнаць даходам — і тады давядзецца заплаціць падатак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд18

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?7

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць