Свет33

Каля берагоў Лівіі загарэўся расійскі танкер

Каля берагоў Лівіі ў Міжземным моры гарыць расійскі газавоз Arctic Metagaz, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША і Вялікабрытаніі, паведамляе Reuters.

Скрыншот з відэа

Танкер са звадкаваным прыродным газам пад расійскім сцягам па нейкіх прычынах успыхнуў, лёс яго экіпажа на гэты момант невядомы.

Над раёнам інцыдэнту зафіксаваныя патрульныя самалёты, у тым ліку ВМС Турцыі, аднак звестак пра маштабную выратавальную аперацыю пакуль няма. 

Arctic Metagaz выйшаў з Мурманска 24 лютага, а апошні раз перадаў каардынаты ад берагоў Мальты. 

Судна, магчыма, было атакавана вайсковна-марскім беспілотнікам, а ў правядзенні аперацыі падазраецца Украіна, заявіла адна з крыніц Reuters. Выданне, аднак, адзначае, што суразмоўца не падаў ніякіх доказаў гэтай версіі.

Каментары3

  • ЗША затрымалі ўжо шосты замежны танкер
    03.03.2026
    зусім не здзіўлены, "ЗША затрымалі ўжо шосты замежны танкер"
    -NN

    НН, ДАДАЙЦЕ калі ласка інфармацыю , па якім коштам індусы набываюць скрадзеную ў Татараў і Сібірскіх краін нафту уралс !? Я бачыў лічбы каля - 22 $ . Калі так , тады і нам не трэба спаць ў шапку, а браць за 10-20 $ i НЕ ЦЭНТАМ БОЛЕЙ !
  • аднак звестак пра маштабную выратавальную аперацыю пакуль няма
    03.03.2026
    а навошта? добра ж палае.
  • Пастаўкі расійскай нафты ў Індыю абрынуліся да мінімуму за апошнія 4 гады
    03.03.2026
    Трамп працуе на нашу агульную справу і гэта цудоўна ! справу Р. Рэйгана -Трампа

    "Пастаўкі расійскай нафты ў Індыю абрынуліся да мінімуму за апошнія 4 гады"
    -NN

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Юрген Клоп узначаліў зборную Германіі3

Сярэдні заробак вырас на 100 рублёў7

Гіганцкія склады Wildberries і «Пятровіча» гараць пад Пецярбургам, у Цверы і Сімферопалі33

З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя7

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя16

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках30

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор1

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам10

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць