Культура44

Украінская спявачка Ціна Караль са сцэны адказала Ані Лорак на абвінавачванні ў цкаванні і паказала сярэдні палец

Украінская спявачка Ціна Караль са сцэны пракаментавала заяву спявачкі Ані Лорак, якая нядаўна абвінаваціла яе ў нібыта цкаванні і перашкодах кар’еры ва Украіне.

Падчас канцэрта ў Адэсе артыстка эмацыйна адказала на гэтыя словы, а ў канцы звароту зрабіла рэзкі жэст у бок калегі, якая цяпер жыве і працуе ў Расіі, піша Oboz.ua.

Інцыдэнт адбыўся падчас аднаго з выступленняў Караль. Перад выкананнем песні «Україна — це ти» спявачка звярнулася да гледачоў з кароткай прамовай, у якой фактычна адрэагавала на абвінавачванні Лорак. 

Oboz.ua

«Вельмі складана ў жыцці зрабіць выбар і ісці прама, не паварочваючыся ніколі. Вельмі лёгка правай рукой браць расійскія рублі, а левай выціраць слёзы, што «не пускаюць у краіну». Я вельмі хацела гэта сказаць», — заявіла са сцэны Ціна Караль.

Пасля гэтых слоў спявачка паказала сярэдні палец, адрасаваўшы жэст Ані Лорак.

Прычынай публічнай рэакцыі стала інтэрв’ю Лорак расійскім СМІ, якое з’явілася некалькі дзён таму.

У размове з прапагандыстамі артыстка заявіла, што нібыта была вымушаная пакінуць Украіну з-за ціску і «цкавання», якое, па яе словах, перажыла пасля піку папулярнасці.

«Усё гэта супала пасля Еўрабачання (Ані Лорак у 2008 годзе на конкурсе заняла 2‑е месца, расіянін Дзіма Білан выйграў тады «Еўрабачанне». — НН). У 2008—2010 гадах ішоў мой пік гастроляў у Расіі. Я была народнай артысткай Украіны. Гэтая ўзнагарода і той поспех, які наляцеў на мяне, вядома, выклікаў у некаторых людзей непрыемныя пачуцці. Я здабыла ўсё, што магчыма ў гэтай краіне. Трэба рухацца далей, развівацца. І табе проста кажуць: ці ты павінен застацца, ці мы цябе перакрываем», — заявіла Ані Лорак.

Спявачка таксама сказала, што нібыта адчувала сістэмны ціск. Паводле яе слоў, сітуацыя выглядала так, «як быццам з тубы выціскаюць зубную пасту».

У тым жа інтэрв’ю расійская вядучая ўзгадала словы рэжысёра Алега Баднарчука пра тое, што нібыта менавіта Ціна Караль не давала Лорак вярнуцца ва ўкраінскі шоу-бізнэс.

Лорак адказала, што такое меркаванне «не беcпадстаўнае» і што пра гэта нібыта «кажуць усе». Пры гэтым яна не назвала канкрэтных фактаў, якія маглі б пацвердзіць падобныя абвінавачванні.

«Калі я гэтую лавіну на сабе адчула, да каго мне ісці разбірацца? Я гэта адчувала на сабе… Але я разумела, што мне трэба рухацца далей. Калі ўключаюцца супраць цябе на ўзроўні краіны, што я павінна зрабіць?» — заявіла Ані Лорак.

Каментары4

  • А разве
    10.03.2026
    это не один и тот же человек?
  • Говори Правду
    10.03.2026
    Не Тина Кароль, а Таня Либерман.
  • Обе ничего, попса
    11.03.2026
    Говори Правду, А Ани Лорак - Каролина. И что?

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм15

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі мігранта з Беларусі асудзілі за распальванне варожасці да мігрантаў з Азіі1

Засталося толькі два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

Паліна Лур'е прадае ў Маскве кватэру Ларысы Долінай, за якую судзілася год8

38‑гадовую Алену з Кобрына асудзілі за палітыку3

Два абаронцы зборнай Аргенціны праігнаравалі Трампа на ўзнагароджанні

10 чалавек загінулі ў порце Адэсы ў выніку ўдару па судне, якое перавозіла збожжа2

Ратавальнікі эвакуявалі з Эльбруса цела 11‑гадовага хлопчыка і пацярпелага бацьку2

Ціханоўская пра офіс у Варшаве: На адзін з паверхаў зможа прыйсці кожны10

Праваабаронца Васіль Завадскі пайшоў вучыцца на гештальт-тэрапеўта4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм15

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць