Грамадства2626

У Латвіі наракаюць, што Мінск захапіў іх радыёчастату — цяпер там круцяць прапаганду

Жыхары латвійскага памежжа раптам пачалі чуць па радыё выступы Лукашэнкі і беларускую прапаганду. Аказалася, што на колішняй частаце рускамоўнага латвійскага радыё цяпер вяшчае радыё «Беларусь».

Даўгаўпілс. Фота: luxepress.eu

Міжнароднае радыё «Беларусь» працуе з 1962 года, а на Браслаўшчыне — з 2007-га. Шмат гадоў гэтае радыё вяшчала ў Браславе на частаце 106,6: можна знайсці даныя пра тое, што яшчэ некалькі гадоў таму тая частата была актуальная.

Цяпер, аднак, на сайце радыё пазначаная іншая частата для Браслава — 107,7. За некалькі дзясяткаў кіламетраў ад Браслава, у раёне латвійскага Даўгаўпілса (Дзвінска), раней тую частату займала іншае радыё — Латвійскае радыё 4 «Домская плошча». Гэта рускамоўнае радыё, якое цяпер вяшчае толькі ў лічбавым фармаце: цяпер холдынг LSM, да якога належыць радыё, пакідае кантэнт на замежных мовах толькі ў сеціве.

Такім чынам, з 1 студзеня 2026 года тое радыё больш не працуе, і ў Рызе на той частаце нічога не пачуеш. А вось у раёне Даўгаўпілса, ля беларускай мяжы, цяпер можна чуць радыё «Беларусь». Там і раней атрымлівалася лавіць радыё з Браслаўшчыны, вось толькі раней на той частаце вяшчаў канал «Культура» Беларускага радыё. А 4 лютага на тую частату перавялі радыё «Беларусь» з зусім іншым кантэнтам.

Само радыё працуе на некалькіх мовах: акрамя беларускай і рускай, ёсць вяшчанне яшчэ на сямі замежных мовах, у тым ліку польскай і англійскай. Але, паводле сайта радыё «Беларусь», у Браславе яно мае менавіта рускамоўнае вяшчанне.

Што ж даводзіцца слухаць жыхарам Даўгаўпілса? Напрыклад, у сваім анлайн-вяшчанні для Літвы і Латвіі радыё расказвала пра Форум добрасуседства — скандальную літоўскую арганізацыю, ліквідаваную ў 2023‑м за «падрыхтоўку шпіянажа на карысць Расіі». А латвійскі журналіст, які злавіў тое радыё ў Даўгаўпілсе, пачуў выступы Лукашэнкі, абмеркаванні педафіліі і каментарыі пра літоўцаў.

У адным з тэлеграм-каналаў беларускай прапаганды намякнулі, што змена частаты была невыпадковай: «І што самае цікавае, радыё «Беларусь» гучыць вельмі добра ля думы Даўгаўпілса».

Не ўсе, аднак, згодныя з тым, што гаворка ідзе менавіта пра захоп частаты. У латвійскім савеце па электронных СМІ кажуць, што раней у Даўгаўпілсе «Домская плошча» вяшчала на частаце 88,7. Цяпер жа, калі яго няма ні на якіх частотах, сігнал беларускага радыё проста можа праходзіць далей па тэрыторыі Латвіі і прымацца бліжэй да Рыгі.

Выглядае, што шмат хто з жыхароў латвійскага памежжа не адмовіўся б ад рускамоўнага медыя. Па даных перапісу насельніцтва 2021 года, толькі 20,7% жыхароў Даўгаўпілса адносяць сябе да латышоў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары26

  • Ганьба канешне
    14.03.2026
    Вельмі занепакоеныя, трэба ўсяго адзiн тамагаўк, каб брахня спынiлася!
  • Бгг
    14.03.2026
    Вельмі занепакоеныя, и граждан с паспортами неграждан еще сильнее поразить в правах!
  • Пытанне
    14.03.2026
    Хто у Латвіі наракае? Кіраўніцтву краіны няма ніякай справы да беларускіх перадач, можа гэта закранула нейкіх "актывістаў", ці былых працаўнікоў латвійскага радыё, якія страцілі працу, ну дык гэта іх праблемы.

Цяпер чытаюць

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў Мінску сохнуць дрэвы і што з гэтым спрабуюць рабіць2

Пад Ваўкавыскам перакулілася машына хуткай дапамогі: пацярпелі медыкі і пацыент2

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў5

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм1

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

Прэзідэнтам Венгрыі можа стаць вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць