Грамадства3232

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

«І эканамічныя пытанні, і санкцыі — усё ў комплексе. Там пытанняў дзесяць. Вядзем з імі перамовы па ўсіх пытаннях».

AP Photo Pavel Bednyakov, Pool

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў журналістам змест беларуска-амерыканскага перагаворнага парадку дня і пацвердзіў магчымасць хуткага чарговага раўнду, піша БелТА.

«Мы вядзём з імі перамовы. Годна. Вывеўшы за дужкі Расію і Кітай. Гэта не абмяркоўваецца», — заявіў ён.

«Абмяркоўваем нашы двухбаковыя адносіны, пачынаючы ад аднаўлення нармальнай працы пасольства да вызвалення так званых палітвязняў. Хаця ў нас такіх артыкулаў няма, — сказаў ён. — І эканамічныя пытанні, і санкцыі — усё ў комплексе. Там пытанняў дзесяць. Вядзём з імі перамовы па ўсіх пытаннях. Пытанняў шмат».

Каментары32

  • Так званы прэзідэнт
    13.03.2026
    Палітычных артыкулаў няма, а палітычныя вязні есць.
  • Ну-ну
    13.03.2026
    Я як заўжды са сваім любімым кантэкстам.

    Толькі паводле зьвестак «Вясны» (безумоўна заніжаных, бо шмат сваякоў баіцца перадаваць дадзеныя) толькі зь 1 студзеня 2026 году па 12 сакавіка лукашыстамі захоплена 16 чалавек. За апошнія месяцы 2025 году захоплена яшчэ каля 200 палітычных вязьняў. Вось такая цана за тое, што сябра Эпстына і любіцель лапаць 13-гадовыя дзеці за геніталіі можа папіярыцца «вызваленьнем» (фактычнай дэпартацыяй без дакумэнтаў зь няўдзячнай паперчынай замест іх) ажно цэлых 18 чалавек.

    Зразумела, што сябар Эпстына патрабуе як кіслароду чарговага цынічнага піяру, калі іранская «СВО» за тры дні і канцэртам Газманава ў Тэгеране перацякла ў «4–6 тыдняў», калі кончылася пшыкам трампаўская задума выбухнуць паўстаньне курдаў у Іране і калі пачалі расьці кошты нафты ў ЗША (учора, напрыклад, сябар Эпстына быў вымушаны апраўдвацца за гэта ў Truth).
  • Filipp
    13.03.2026
    Indrid Cold , "П.с. еўропа не зніме санкцыі пакуль не сядуць каты і ваенныя злачынцы. Каб не марнаваў час на перамовы."©
    Ўпэўнены? Няўжо Эўропа ў вашых вачах такая святая? Добра канешне калі так, але ж я ў гэта не веру.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць