Грамадства55

Кацярына Андрэева: Адчуваю сябе дыназаўрам альбо іншапланецянінам, які зваліўся з Месяца на Зямлю і цяпер проста вучыцца хадзіць

Выйшаўшы на волю, Кацярына Андрэева сутыкнулася з неабходнасцю нанова адаптавацца да жыцця. Пасля доўгай ізаляцыі яна вучыцца звычайным рэчам, напрыклад, пераходзіць дарогу без боязі. Праз некалькі дзён пасля вызвалення Каця прыйшла ў студыю «Белсата».

Каця правяла за кратамі больш за 5 гадоў. Яна кажа, што з першага дня быў спадзеў на вызваленне.

Каця распавядае, што ў яе не было выбару, ці застацца ў Беларусі. Калі б ён быў, яна б засталася дома — там родныя, там каханы чалавек, муж Ігар Ільяш, які застаўся ў бабруйскай калоніі — ён чатыры гады быў побач і падтрымліваў Кацю, пакуль яго самога не затрымалі.

@nashaniva Выйшаўшы на волю, Кацярына Андрэева сутыкнулася з неабходнасцю нанова адаптавацца да жыцця. Пасля доўгай ізаляцыі яна вучыцца звычайным рэчам, напрыклад, пераходзіць дарогу без боязі. Праз некалькі дзён пасля вызвалення Каця прыйшла ў студыю «Белсата» #новостибеларуси #беларусьновости #беларусьсейчас #лукашенко #беларусы ♬ Peace (SuperSlowed) - dunsky & 777Muzic

Кацю спыталі, калі б яна ведала, што так атрымаецца, ці змяніла б яна што. Яна адказала, што гэта цяжкае пытанне, бо пацярпела не толькі яна, а ўся яе сям’я, страчана здароўе: «Калі б я магла зрабіць пакуты сям’і меншымі альбо пазбавіць іх гэтых пакут, магчыма, я б зрабіла б інакш. Што тычыцца маёй журналісцкай працы, то я засталася б вернай сваёй прафесіі, бо я найперш журналіст».

Фільм Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» пра іх з Ігарам гісторыю яна пакуль не глядзела і думае, што лепш дачакаецца Ігара, каб паглядзець з ім разам і закрыць гэты этап жыцця, бо пакуль гэта надта цяжкі досвед.

Яны з Ігарам разам 10 гадоў, і са снежня 2016‑га ў шлюбе. Але больш за палову гэтага часу яны правялі паасобку.

Каця бачыла Ігара апошні раз перад пасадкай у ліпені 2024 года, калі ён прыязджаў на кароткае спатканне да яе ў калонію.

«У нас павінна было быць доўгае спатканне яшчэ 11 верасня 2024 года, але мяне яго пазбавілі. Ведалі, як зрабіць больш балюча, я думаю. Так мы не паспелі пабачыцца. У кастрычніку Ігара ўжо забралі.

Я ўвесь час настойвала на тым, каб ён з’ехаў. Вельмі яго прасіла проста як жонка. Не як калега, не праз грамадзянскую пазіцыю — гэта было пазбаўлена любой палітычнай афарбоўкі. Я проста прасіла яго захаваць сябе дзеля мяне, дзеля будучыні, дзеля нашых будучых дзяцей, пра якіх мы марым. Я вельмі хацела, каб ён з’ехаў, каб падумаў пра сябе, пра ўласную бяспеку. Але ён сказаў: «Калі ты яшчэ раз мяне пра гэта папросіш, я моцна пакрыўджуся». Яго гэта абурала. Ён настойваў на тым, каб прынцыпова заставацца ў Беларусі. Таму як калега і як грамадзянка я, натуральна, адчуваю пашану і павагу, захапляюся яго мужнасцю. Але як жонцы мне проста вельмі балюча», — кажа яна.

Ігар цяпер знаходзіцца ў папраўчай калоніі №2 горада Бабруйска. Ён быў этапаваны туды пасля прысуду, калі атрымаў чатыры гады. У снежні 2025‑га яго этапавалі ў калонію. Першы месяц знаходжання ў калоніі ён правёў у ШІЗА.

«За час маёй адсутнасці, за час майго знаходжання ў турме я яшчэ раз пацвердзіла тое, што зрабіла правільны выбар, што мы сапраўды прызначаны адзін аднаму. Ён вельмі ўпарты. Я прасіла яго паберагчы сябе, але я ведала, што ён такі: сумленны, шчыры, стрыманы і пры гэтым прафесіянал у журналістыцы. А ў сям'і гэта цёплы, адкрыты, такі хатні чалавек. Найлепшага мужа для мяне проста немагчыма ўявіць. Але ён яшчэ і сябар. І гэта ўсё ў нас ёсць, я ўпэўнена, што мы пранясём гэта праз усё жыццё. Але я рабіла памылкі ў адносінах да яго. І я проста зраблю ўсё, каб ён мне прабачыў, каб ён змог знайсці нешта новае, добрае ўва мне. Я хачу быць лепшай для яго», — кажа яна.

Кацю спыталі, што яе ўразіла на волі за тыя некалькі дзён, што яна на волі.

«Па-першае, я развучылася нават тэлефон трымаць і карыстацца звычайным смартфонам. Нам адразу па прыбыцці ў Вільню, дзякуючы валанцёрскай дапамозе і сябрам, далі тэлефоны і навучылі карыстацца імі на базавым узроўні. Для мяне гэта быў такі незвычайны жэст, калі ты вось гэтую стужку пачынаеш гартаць», — кажа яна.

«Слухайце, я адчуваю такую прасторавую дэзарыентацыю, а ў тэлефоне — дык пагатоў. Паглядзела ролікі са штучным інтэлектам — гэта нейкае дзіва. Адчуваю сябе дыназаўрам альбо іншапланецянінам, які зваліўся з Месяца на Зямлю і цяпер проста вучыцца нанова хадзіць. Падобна да дзяцінства, сур’ёзна», — гаворыць яна.

Нязвыкла выглядае і Варшава.

«Гэта настолькі нязвыкла, што няма ніякіх платоў, абмежаванняў, ніякага калючага дроту. Можна проста свабодна, вольна ісці. Гэта настолькі дзіўна. Першыя дні я проста трымаю сваіх сяброў за руку, каб перайсці праз дарогу. Шчыра вам скажу. Можа, трошкі бездапаможна выглядаю, але вы мяне прабачце. Я адаптуюся з цягам часу», — дадае яна.

Яна кажа, што яе акружылі такой цеплынёй, любоўю і клопатам.

«Гэта так прыемна і кранальна. Я не чакала, што будзе вось так. Я вельмі ўдзячная ўсім: калегам, сябрам. Я буду адаптавацца. Псіхіка ў чалавека вельмі рухомая і адаптыўная. Я вельмі хутка прыстасуюся да новых умоваў. Хто мяне памятае, ведае, што я не робкага дзясятку. Але пакуль крыху робкага», — гаворыць Каця.

Каментары5

  • Тэкля
    22.03.2026
    Каця! Абдымаю!
  • Vasiao
    22.03.2026
    Отважная женщина! Уважение и не задавать лишних вопросов муж в заложниках.
  • K
    22.03.2026
    Кацярына

    Гнюсь пануе над краем, як цемра,
    Як атрута ў жывой крыві.
    І здаецца — вось-вось ужо змеркне
    Жывы голас святой зямлі.

    І здаецца — задушаць, зняволяць,
    І пад корань знясуць дабро,
    І самую памяць пра волю
    Закуюць у глухое зло.

    І змярцвела б, быць можа, краіна,
    І ўпала б пад чорны цяжар,
    Каб не позірк твой, Кацярына,
    Каб не светлы — за кратамі! — твар.

    Каб не вочы твае, як малітва,
    Што праходзяць праз боль і жах,
    Як нябесная ціхая бітва
    За святло ў чалавечых душах.

    Ты ішла праз халодныя сцены,
    Праз маўчанне, праз здзекі і страх,
    Але нават турэмныя цені
    Не згасілі святла у вачах.

    Не зламалі. Не сцерлі. Не скралі.
    Не забілі жывую вясну.
    Ты вярнулася — значыць, паўстала
    Беларусь з-пад смяротнага сну.

    Ты вярнулася — і над краінай
    Нібы звон пракаціўся жывы:
    Пакуль ёсць такія як ты, Кацярына,
    Будуць жыць беларускія сны.

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі8

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі8

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць