Надвор'е22

Над Мазыром і Магілёвам заўважылі незвычайныя аблокі, падобныя да НЛА ФОТАФАКТ

Тэлеграм-канал «Метеовайб» апублікаваў фотаздымкі ад падпісчыкаў, зробленыя ў Мазыры і Магілёве, назваўшы тое, што на іх выяўлена, лентыкулярнай воблачнасцю.

Лентыкулярныя аблокі над Магілёвам. Фота: t.me/meteovibe

Лентыкулярныя (або лінзападобныя) аблокі — рэдкая з’ява для раўніннага краявіду Беларусі, піша выданне «Смартпрэс». Яны ўтвараюцца тады, калі вільготныя паветраныя патокі сустракаюць на сваім шляху перашкоды, напрыклад, пагоркі ці ўзвышшы.

Лентыкулярныя аблокі над Магілёвам. Фота: t.me/meteovibe

Мазыршчына і Магілёўшчына з'яўляюцца прыдатнымі месцамі для іх з’яўлення ў нашай краіне. Мазыр месціцца на адным з самых высокіх пунктаў краіны — Мазырскай градзе, а рэльеф Магілёва вылучаецца сваёй узгорыстасцю і перападамі вышынь. Менавіта такія асаблівасці мясцовасці ствараюць неабходныя бар’еры для паветра.

Лентыкулярныя аблокі над Мазыром. Фота: t.me/meteovibe

Галоўная адметнасць гэтых аблокаў у тым, што яны падаюцца нерухомымі нават пры моцным ветры. Насамрэч паветра праходзіць скрозь іх: з аднаго боку воблака пастаянна фармуецца, а з іншага — растае.

Лентыкулярныя аблокі над Мазыром. Фота: t.me/meteovibe

Для Беларусі кожнае з’яўленне такіх «лінзаў» становіцца значнай падзеяй для назіральнікаў. Як правіла, іх фіксацыя сведчыць пра хуткую змену надвор’я.

Лентыкулярнае воблака над Мазыром. Фота: t.me/meteovibe

Каментары2

  • Дзікпікавіч
    26.03.2026
    Плануецца высадка Дэльты пад Шкловам
  • .
    26.03.2026
    «Смартпрэс» натрызніў версію пра горны рэльеф Мазыра і Магілёва як прычыну воблачнасці. Пытанне толькі, самастойна або з дапамогай штучнага інтэлекту.
    Няўжо туман праходзіў праз нашыя горы і накруціў аблокаў?
    І НЛА тут увогуле не пры чым. Што за сорам.

    Рэальна тут другі механізм стварэння "лінз": тонкі вільготны слой воблачнасці, які раскручваецца моцным ветрам на вышыні, што адбываецца перад праходам халоднага фронту (паўзе з захаду сёння).

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць