Кіно

Выходзіць галівудская камедыя, якую здымаў аператар з Мінска

Адна з галоўных прэм’ер красавіка — фільм «Вось гэта драма!» з суперзоркамі Зендаяй і Робертам Пацінсанам. Тым цікавейшая, што галоўны аператар гэтага фільма нарадзіўся і вырас у Мінску.

Фота: кадр з трэйлера

«Вось гэта драма!» (The Drama) — камедыя ад кінастудыі А24, якая робіць хіба ці не самыя смелыя і небанальныя стужкі ў сучасным мейнстрымным кіно. Топавыя галівудскія акцёры Зендая і Роберт Пацінсан граюць у ім Эму і Чарлі, маладую пару, якой да вяселля засталося некалькі дзён. Але тут Чарлі даведваецца пра Эму нешта вельмі нечаканае, і ў іх жыцці распачынаецца сапраўдная драма.

Аператар-пастаноўшчык гэтай стужкі — 33‑гадовы Арсеній Хачатуран, які нарадзіўся і вырас у Мінску. Ён паспеў два гады павучыцца ў беларускай Акадэміі мастацтваў, пакуль не пераехаў у ЗША.

Арсеній Хачатуран. Фота: IMDb

Сярод найбуйнейшых праектаў з яго ўдзелам — фільм Bones and All («Цалкам і даастатку») з галівудскай зоркай Цімаці Шаламэ, уганараваны намінацыяй на Венецыянскім кінафестывалі. У 2023‑м Хачатуран працаваў у камандзе серыяла «Кумір» ад амерыканскага канала HBO. А сёлета выходзіць крымінальная камедыя «Суправаджаючыя» (The Chaperones), дзе адзін з прадзюсараў — Брэд Піт, і ў ёй Хачатуран зноў адказвае за аператарскую працу.

Пабачыць фільм «Вось гэта драма!» у Беларусі можна будзе з 9 красавіка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце7

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы14

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка27

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання4

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў10

У Беларусі ўвялі ліміт на даўгі за мабільную сувязь: што гэта значыць для абанентаў2

Беларус падрабіў дакументы, каб заняць пасаду старшыні жыллёвага таварыства ў Друскеніках — яго судзілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце7

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць