Здарэнні11

Палешукі зрабілі плыт з каністраў і паплылі, потым плыт пачаў тануць

Здарэнне адбылося ўчора на Дняпроўска-Бугскім вадасховішчы ў Кобрынскім раёне.

54‑гадовы мужчына са старэйшым таварышам прыехалі на вадасховішча для рыбалкі на самаробным плыце. Ён быў зроблены з драўлянага каркаса памерамі 2×2 метры, знізу замацаваны пустыя 20‑літровыя каністры.

Яны адплылі на адлегласць каля 50 метраў, пасля чаго плыт разваліўся, і мужчыны апынуліся ў вадзе, паведамляе Таварыства выратавання на водах.

Старэйшы сябра самастойна выбраўся з вады, а той самы мужчына, не ўмеючы плаваць, трымаўся за плыт і каністру.

Таварыш спрабаваў дапамагчы, кідаючы з берага пустыя каністры і пластыкавыя бутэлькі, аднак дапамагчы не змог.

Работнікі МНС на лодцы дасталі мужчыну з вады на бераг і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі, якая прыбыла на месца. У мужчыны агульнае пераахаладжэнне арганізму, абмаражэнне абедзвюх ступняў і кісцей рук.

Каментары1

  • Полещук!
    06.04.2026
    Что за полещук,если не умеет плавать?Приезжие значит.....

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць