Свет44

Пакістан зафіксаваў парушэнне рэжыму спынення агню паміж ЗША і Іранам

Прэм’ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф паведаміў у сацсетцы X, што ў зоне канфлікту на Блізкім Усходзе зафіксаваныя парушэнні рэжыму спынення агню адразу ў некалькіх месцах. Менавіта Пакістан выступае галоўным пасярэднікам у перамовах паміж ЗША і Іранам.

Пасля аднаго з ізраільскіх удараў па горадзе Набатыя. 6 красавіка 2026 года. Фота: Chris McGrath/Getty Images

Па словах Шахбаза Шарыфа, гэтыя парушэнні падрываюць мірны працэс. Ён заклікаў усе бакі праяўляць стрыманасць і выконваць дамоўленасць аб двухтыднёвым спыненні агню.

Адначасова Іран прыпыніў рух суднаў праз Армузскі праліў. Паводле паведамленняў, гэта звязана з тым, што Ізраіль працягвае ваенныя дзеянні супраць руху «Хезбала» ў Ліване, нягледзячы на абвешчанае перамір’е.

Як паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на свае крыніцы, Тэгеран раней прыгразіў, што можа пераглядзець сваё рашэнне аб паўторным адкрыцці Армузскага праліва. Прадстаўнікі Ірана таксама папярэдзілі, што працягнуць атакаваць краіны рэгіёна, уключаючы Ізраіль, калі ізраільскія вайскоўцы будуць наносіць удары па Ліване і Іране.

Раней ЗША і Іран заявілі аб дамоўленасці пра двухтыднёвае спыненне агню, пры ўмове, што Іран адкрые суднаходства праз Армузскі праліў.

Каментары4

  • Жвір
    08.04.2026
    "Прадстаўнікі Ірана таксама папярэдзілі, што працягнуць атакаваць краіны рэгіёну... калі ізраільскія вайскоўцы будуць наносіць удары па Ліване і Іране".

    Пры чым тут краіны рэгіёну, калі не іх вайскоўцы, а ізраільскія вайскоўцы наносяць удары ?..
  • Прытым
    09.04.2026
    Жвір , там дзе знаходзяцца ваенные базы зша
  • Д'яблы
    09.04.2026
    Вiдавочна што у iзраiля сваi планы, правакуе зша на ядзерныя удары i сусветную вайну

Цяпер чытаюць

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй15

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»6

Украіна ўпершыню збіла расійскі знішчальнік з дапамогай F-168

Максім стане хэдлайнеркай фестывалю Lidbeer3

Памёр паэт Мікола Кандратаў1

Аспіранта БНТУ заднім днём пазбавілі прэзідэнцкай стыпендыі — бо трапіў пад палітычную крыміналку5

Штучны інтэлект ад OpenAI выйшаў з ізаляванага асяроддзя і ўзламаў іншую кампанію падчас тэсту на кібербяспеку7

У Баранавічах паставілі нестандартны знак, на якім мужчына паўзе праз дарогу. Што гэта было?5

Вячаслаў Сіўчык перакананы, што праблемы ў беларусаў у Польшчы ўзніклі менавіта праз пераезд Офіса Ціханоўскай73

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй15

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць