Грамадства22

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем

Святлана Ціханоўская павіншавала старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу з юбілеем. Сурвіле сёння спаўняецца 90 гадоў. Яны звязаліся па відэасувязі.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Ціханоўская падзякавала Івонцы Сурвіле за шматгадовую працу дзеля Беларусі і беларусаў. Яны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і ў свеце, неабходнасць трымаць Беларусь у міжнародным парадку дня. 

У размове Ціханоўская адзначыла і гістарычную ролю Рады БНР, а таксама павіншавала Івонку Сурвілу з выхадам кнігі «У восем гадоў я была на вайне». 

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

«Усё сваё жыццё Вы прысвяцілі Беларусі. Дзе б Вы ні былі, якія б пасады і ролі не займалі — Вы заўжды працавалі на карысць нашай любімай Бацькаўшчыны. Вы ўздымалі беларускае пытанне ў высокіх кабінетах, дапамагалі беларусам у выгнанні, ратавалі дзетак пасля Чарнобыльскай трагедыі. Вы аб’ядноўваеце ўсіх беларусаў — тых, хто апынуўся ў выгнанні, і тых, хто заставаўся дома.

Але мяне найбольш уражвае Ваша чалавечнасць, Ваша цеплыня і эмпатычнасць. Я з прыемнасцю згадваю кожную нашую сустрэчу і размову. З Вамі лёгка і спакойна, нібыта размаўляеш з блізкім чалавекам, які разумее без лішніх слоў. І Вашыя парады мне вельмі дапамаглі на самым пачатку майго палітычнага шляху, і я часта звяртаюся да іх зноўку. 

Дзякуй Вам за тое, што робіце, дзякуй за Вашую сілу духу і за любоў да Беларусі, якую Вы несяце праз усё жыццё», — сказала Івонцы Сурвіле Святлана Ціханоўская.

Каментары2

  • Давераная крыніца Лявончыка
    11.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Шпацыр
    11.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны1

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны1

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць