Культура33

Мінкультуры расказала пра спробы вяртання беларускіх каштоўнасцяў, страчаных падчас войнаў

Першы намеснік міністра культуры Дзмітрый Шляхцін расказаў у эфіры СТБ, што Мінкультуры сочыць за з'яўленнем беларускіх каштоўнасцяў, вывезеных за межы краіны падчас войнаў, у тым ліку на электронных таргах.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Перш за ўсё гэта пытанні рэстытуцыі, гэта значыць незаконна перамешчаных культурных каштоўнасцей у перыяд ваенных дзеянняў. Мы шмат займаліся пытаннямі датычна даваенных збораў нашых музеяў, у якіх былі засяроджаны асноўныя культурныя каштоўнасці, і дзяржаўнай бібліятэкі, цяпер Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Напрацоўкі пэўныя былі. Мы паступова ішлі да ўзняцця на сістэмным узроўні пытанняў рэстытуцыі, таму што трэба было мець неабходную дакументацыю, доказную базу, каб у выпадку чаго ва ўстаноўленым парадку, у адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі мы маглі заявіць свае правы ў гэтых адносінах. Мы працягваем працаваць».

Дзмітрый Шляхцін паведаміў, што міністэрства даўно маніторыць сітуацыю з вывезенымі каштоўнасцямі, напрыклад па Нясвіжскім замку і яго арсенале. «Перш за ўсё тое, што тычыцца ахоўнага ўзбраення, у народзе — даспехаў. Мы ведаем рэчы, якія былі падораны ў свой час Метраполітэн-музею, іншым музеям альбо прададзены праз аўкцыёны. І мы па аналогіі пачынаем устанаўліваць гэтыя рэчы, якія захаваліся ў нас. У нас ёсць прадметы конскага даспеха XVI стагоддзя, 1520 года, Нюрнберг. Гэта дастаткова знакавыя рэчы, і для любога музейнага збору яны ўяўляюць вельмі вялікую цікавасць. Па захаваных уліковых абазначэннях на гэтых прадметах мы разумеем, не маючы нават інвентароў, не маючы ніякай уліковай дакументацыі, што мы па прынцыпе аналогіі, калі штосьці ўбачым падобнае, можам сказаць адразу — гэта нясвіжскі арсенал і з гэтым трэба працаваць».

Гэтак жа сама Мінкультуры працуе і па кніжных помніках. «Мы выдатна разумеем: ёсць тыя ж Бібліі Францыска Скарыны, якія не падпадаюць пад катэгорыю рэстытуцыі. У іх ёсць свая гісторыя, як адзін з канвалютаў, які захоўваецца ў Верхнелужыцкай бібліятэцы ў Германіі. Там ёсць свая гісторыя. Гэта кніга ні разу не з'яўлялася на тэрыторыі Беларусі, але разам з тым у нас быў вопыт экспанавання гэтага канвалюта тут, у нашай краіне. Гэта абсалютна нармальная практыка, а па астатніх момантах мы спрабуем адсочваць».

Пры гэтым Шляхцін не згадвае, што многія беларускія каштоўнасці цяпер знаходзяцца ў расійскіх калекцыях.

Першы намеснік міністра праінфармаваў, што зараз ідзе работа па вяртанні з Германіі кніжных помнікаў з бібліятэчнага фонду даваеннага збору адной з беларускіх ВНУ.

Каментары3

  • Няхай Масква
    12.04.2026
    Вяргей ўсё наша. Спачатку крыж Еўфрасінні
  • Москоў
    12.04.2026
    А дзе нашы каштоўнасці з Масковіі? Там будзе ў разы больш, чым ва ўсёй Еўропе агулам.
  • Лухтаплёт
    13.04.2026
    Адсочваць аукцыёны ў Нямеччыне неэфеектыўна, трэба жорстка трасці нашы скарбы з маскалёў.
    Гундзяеў, слухай сюды, калі праз нядзелю не вернеш ў Менск Крыж Еўфрасінні Полацкай дэпартуем усіх тваіх папоў і цыбулінавыя хлявы пазачыняем на адвечны рамонт.
    І пабачыце, здарыцца цуд.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень151

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

Купалле заўтра будуць святкаваць у «Суле» і Азярцы

У Мінску цягнік насмерць збіў маладога мужчыну2

Чаму на мундыялі так шмат футбалістаў гуляюць у ружовых буцах?1

На пажары ў Нароўлі загінулі двое малых дзяцей мясцовага ўчастковага13

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева13

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць для аператараў за дрэнную сотавую сувязь1

«Уся турма ўвосені 2023 года чула, як працавалі над Дзядком»5

Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў: Карыстайцеся, калі ласка, сховішчамі. Я вас вельмі прашу, вельмі5

Мінчанка вяртаецца на радзіму пасля 23 гадоў жыцця ў ЗША. Бо дзяцей хоча нараджаць толькі тут — каб былі рускамоўнымі63

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень151

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць