Грамадства11

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць для аператараў за дрэнную сотавую сувязь

Гэтае палажэнне ўступае ў сілу сёння, з 19 чэрвеня.

У Беларусі ўводзіцца адміністрацыйная адказнасць для аператараў за дрэнную сотавую сувязь. Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.

Законам «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці» уводзіцца адміністрацыйная адказнасць за парушэнне аператарам сотавай сувязі патрабаванняў заканадаўства да ахопу тэрыторыі Беларусі паслугамі сотавай сувязі і іх якасці ў выглядзе штрафу ў памеры да тысячы базавых велічынь (сёння — да 45 тысяч рублёў). Гэтае палажэнне ўступае ў сілу з 19 чэрвеня.

Як патлумачылі ў Мінсувязі, асноўнымі дакументамі ў пытаннях аказання паслуг сотавай рухомай электрасувязі з’яўляюцца ўказ Лукашэнкі ад 26 жніўня 2024 года №335 і пастанова Савета Міністраў ад 31 снежня 2024 года №1073.

У гэтых дакументах утрымліваюцца абавязковыя для аператараў сотавай сувязі патрабаванні да ахопу тэрыторыі краіны паслугамі сотавай сувязі і іх якасці.

Аб’ектамі кантролю выканання гэтых патрабаванняў з’яўляюцца Мінск, абласныя і раённыя цэнтры, гарады і пасёлкі гарадскога тыпу, а таксама астатняя тэрыторыя Беларусі, уключаючы аўтамабільныя і чыгуначныя дарогі, населеныя пункты з колькасцю насельніцтва 25 чалавек і больш.

Функцыі кантролю за ахопам краіны паслугамі сотавай рухомай электрасувязі і іх якасцю ўскладзены на Дзяржаўную інспекцыю па электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі (БелДІЭ).

БелДІЭ ў выпадку выяўлення факту невыканання сотавым аператарам патрабаванняў да сотавай сувязі вядзе адміністрацыйны працэс, вызначае вінаватую асобу і накіроўвае дакументы ў суд для прыняцця рашэння і вызначэння памеру штрафу.

Уся інфармацыя пра кантроль за выкананнем патрабаванняў да сотавай сувязі назапашваецца ў сістэме «Хваля» (хваля.бел) і даступная аператарам для планавання мерапрыемстваў па ліквідацыі выяўленых недахопаў.

Каментары1

  • Axe
    19.06.2026
    Будуць даваць суткі тэхнікам?

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

Беларусам стане складаней уладкавацца кіроўцам буса ў Еўрасаюзе, дый саміх прапаноў стане менш. Вось у чым праблема1

У дачыненні да Урсулы фон дэр Ляен распачата расследаванне з-за сакрэтнага чата з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі4

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё1

Вызначылася першая пара, што згуляе паміж сабой у плэй-оф на мундыялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць