Грамадства22

Беларусь у сусветных лідарах па павольнасці мабільнага інтэрнэту

Згодна з данымі Speedtest Global Index, на люты 2026 года Беларусь займала 101‑е з 104‑х месцаў па медыяннай хуткасці мабільнага інтэрнэту, піша выданне «Белорусы и рынок».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

27,32 Мбіт/с — гэта сярэдні паказчык хуткасці мабільнага інтэрнэту ў Беларусі. Павольнейшы сярод вывучаных Speedtest Global Index краін ён быў толькі ў Пакістане, Лівіі і Балівіі.

Для параўнання: паказчык лідара, якім з’яўляюцца ААЭ, складае 681,18 Мбіт/с.

Топ-10 краін па хуткасці мабільнага інтэрнэту:

  1. ААЭ — 681,18 Мбіт/с;
  2. Катар — 583,12;
  3. Кувейт — 380,15;
  4. Бахрэйн — 315,38;
  5. Бразілія — 262,35;
  6. Паўднёвая Карэя — 257,05;
  7. Балгарыя — 250,80;
  8. Бруней — 247,01;
  9. Саудаўская Аравія — 226,53;
  10. ЗША — 211,84.

Мабільны інтэрнэт хутчэйшы, чым у Беларусі, ва ўсіх краінах Балтыі, Польшчы, Казахстане, Кыргызстане, Узбекістане, Азербайджане, Арменіі, Грузіі, Малдове і Украіне.

Фіксаваны шырокапалосны інтэрнэт

Што тычыцца праваднога інтэрнэту, то тут сітуацыя для Беларусі крыху лепшая. Па яго хуткасці — 90,78 Мбіт/с — краіна займае 82‑е месца са 153 краін свету. Беларусь зноў прайграе Украіне, а таксама Расіі, але апярэджвае Казахстан, Кыргызстан, Арменію і Грузію.

Апошняе месца па хуткасці фіксаванага інтэрнэту займае Куба, першае — Сінгапур.

Топ-10 лідараў фіксаванага інтэрнэту:

  1. Сінгапур — 420,92 Мбіт/с;
  2. ААЭ — 398,42;
  3. Ганконг — 350,88;
  4. Францыя — 350,42;
  5. Ісландыя — 347,18;
  6. Чылі — 337,64;
  7. Макаа — 317,85;
  8. ЗША — 308,11;
  9. В’етнам — 288,76;
  10. Данія — 287,99.

Каментары2

  • русский мир и моя гадость
    13.04.2026
    Если скотен двор путина, заставит скотен двор лукашенко, перейти на белые списки, в которых будет только гадость русского мира, а остальное отправят в бан и блок, то вам станет ненужен ни быстрый, ни медленный интернет.
  • Санта Бэрримор
    13.04.2026
    Привет министру связи!

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць