Грамадства88

«Разбярыцеся і пасадзіце. І міністра туды». Лукашэнка даў разнос сваім прызначэнцам за спляжаныя ўгнаенні

Аляксандр Лукашэнка падчас сваёй паездкі ў Магілёўскую вобласць заявіў пра неабходнасць узмацніць адказнасць за нядбайнае выкарыстанне мінеральных угнаенняў у сельскай гаспадарцы. Маўляў, у многіх гаспадарках пра гэта не рупяцца.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў слухаюць пагрозы Лукашэнкі. Скрыншот з відэа

Лукашэнка нагадаў сваім падначаленым, што раней, калі на знешніх рынках кошты на ўгнаенні былі высокімі, Беларусь усё адно забяспечвала ўнутраных вытворцаў значнымі аб’ёмамі па даступных цэнах. Маўляў, ставілася задача максімальна эфектыўна выкарыстоўваць гэтыя рэсурсы для атрымання добрага ўраджаю. Нібыта яго прасілі задорага прадаць угнаенні, але ён прынцыпова адмовіў, каб іх мелі ўласныя аграрыі.

Аднак, па словах Лукашэнкі, у шэрагу гаспадарак выявілі факты нядбайнага захоўвання і выкарыстання гэтых угнаенняў.

Лукашэнка рэзка раскрытыкаваў такую сітуацыю, заявіўшы, што дзяржава фактычна страціла грошы, бо магла б прадаць прадукцыю даражэй на знешніх рынках, але замест гэтага накіравала яе на ўнутраныя патрэбы краіны.

Ён даручыў правесці праверку па ўсёй краіне і прыцягнуць вінаватых да адказнасці, даручыўшы старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Васілю Герасімаву заняцца гэтым пытаннем.

«Васіль Мікалаевіч, па ўсёй краіне разбярыцеся і пасадзіце. Будзе больш за 10 чалавек. І міністра туды адзінаццатым. Бо будзеце вы там. Хопіць з імі жартаваць. І са старшынямі райвыканкамаў разбярыся. Што за справы такія?»

Старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатолю Ісачанку Лукашэнка зрабіў разнос за невыкананне ягоных ранейшых мудрых указанняў. Той спрабаваў нясмела пярэчыць:

— Ну, але ж мы самі колькі выявілі.

— А чаму вы не зрабілі тое, што я вам даручыў? Гэта трэба было зрабіць за ноч. 

— Кепска адказваць тады, калі ўжо… Ну, Аляксандр Рыгоравіч, вінаватыя. […]

— Слухайце, ну прэзідэнт, дыктатура ў краіне, дае даручэнне, а падначаленыя не выконваюць. Ну, што гэта такое?

За чыноўнікаў заступіўся нават Васіль Герасімаў:

«Не, ну яны там зрабілі… Фатаграфіі нават ёсць».

Лукашэнку, аднак, было ўжо не спыніць:

«Ён па краіне знойдзе людзей і звязе іх у СІЗА да Кубракова. А пасля будзем разбірацца. А следам пойдуць старшыні райвыканкамаў. Я ж іх прызначаю, кажу: будзьце прэзідэнтамі на сваёй зямлі. Што замінае кіраваць? Ну і Шулейку (віцэ-прэм'ер, адказны за сельскую гаспадарку. — Рэд.) з Горлавым я знайду, як з іх спытаць — на ўсю катушку адкажаце, калі вы не разумееце, што я гавару». 

Маўляў, чыноўнікі не разумеюць не толькі тое, якія грошы маглі б атрымаць, але і палітычнай выгады ад усяго гэтага: «нос падцерлі б гэтым лабусам і іншым мудакам».

Каментары8

  • :)
    14.04.2026
    Лабус, ему бы сесть.
  • Захар
    14.04.2026
    Тебя, шкловский самозванец, самого посадить надо. Желаю тебе хорошего здоровья дожить до суда.
  • Варшавские евробомжи
    14.04.2026
    Лабус, Из-за которых тысячи людей гнили и гниют в тюрьме 6-й год

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць