Ва ўкраінскіх Чаркасах у выніку ўдару расійскага дрона загінуў васьмігадовы хлопчык, паведаміў кіраўнік Чаркаскай абласной вайсковай адміністрацыі Ігар Табурэц.

Акрамя таго, пацярпелі іншыя людзі: спачатку паведамлялася пра дзевяць шпіталізаваных, у тым ліку яшчэ адно дзіця. Пазней колькасць параненых узрасла да 14 чалавек.
Яшчэ траім жыхарам медыцынскую дапамогу аказалі на месцы.
Падчас паветранай атакі былі пашкоджаны як мінімум чатыры шматпавярховыя дамы. Абставіны і маштаб разбурэнняў удакладняюцца.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары