Свет66

На месцы масавага расстрэлу ў Катыні адкрылі выставу «Дзесяць стагоддзяў польскай русафобіі»

Выстава з’явілася ў Смаленскай вобласці на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Катынь», дзе пахаваныя 4415 ваеннапалонных афіцэраў польскай арміі, расстраляных вясной 1940 года супрацоўнікамі НКУС, піша выданне «Осторожно, новости».

Таксама на тэрыторыі Катынскага лесу пахавана каля 6,5 тысячы ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Выставу «Дзесяць стагоддзяў польскай русафобіі» арганізавала Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства (РВГА).

«Выстава прысвечана гісторыі польскай русафобіі, гэта значыць нянавісці эліты польскай дзяржавы ў розныя перыяды гісторыі да Расіі і рускага народа, і таму, як гэтая нянавісць праяўлялася ў канкрэтных дзеяннях. А менавіта — у захопе расійскай тэрыторыі, у знішчэнні рускага, беларускага і маларосійскага народаў», — заявіў навуковы дырэктар Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Міхаіл Мягкоў.

У РВГА заявілі, што сёння польскія ўлады вядуць агрэсіўную антырасійскую палітыку, зносяць помнікі савецкім воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пастаўляюць зброю і боепрыпасы УСУ.

Пры гэтым, паводле іх слоў, вытокі сучаснага неанацызму ў Польшчы сыходзяць сваімі каранямі глыбока ў гісторыю.

Каментары6

  • беларус
    15.04.2026
    Наша русафобія недастатковая.
  • Янка
    15.04.2026
    Адносіны Расеі і Польшчы ніколі не былі простымі. Але рабіць на гэтай падставе прапагандысцкую выставу на месцы зробленых саветамі вайсковых злачынстваў - масавага растрэлу польскіх ваеннапалонных, захопленых пасля сумеснай агрэсіі супраць Польшчы з боку нацыстаў і саветаў, каб нешта там апраўдаць - гэта сапраўды прыкмета упэўнена з'ехаўшай у ваты кукухі.
  • Polak
    15.04.2026
    Недавно был на советском военном кладбище в Варшаве, чистота, порядок, на монументе свежие венки, как это понять?, не верю русской имперской пропаганде .

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве4

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі7

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі22

У адной з арганізацый работнік афіцыйна працаваў менш за 5 хвілін у дзень

У Расіі яшчэ больш спросцяць набор у войска зняволеных з турмаў2

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна15

Сабаленку ў Мінску ахоўвала кампанія, заснаваная былым гэбістам і ўчастковым. На пярэднім краі быў легендарны Іваныч2

Беларус пра адстаўку Фёдарава: Вера ў непагрэшнага тэхнакрата невыкараняльная13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве4

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць