Гісторыя

Археолагі вызначылі дакладны ўзрост некропаля, знойдзенага ў Гродне падчас будоўлі

У цэнтры Гродна на вуліцы Малой Траецкай падчас будаўніцтва гандлёва-адміністрацыйнага будынка знайшлі старажытныя парэшткі. Работы на аб'екце прыпыненыя, да даследаванняў прыступілі археолагі. Па ўнікальных знаходках эксперты вызначылі ўзрост некропаля — могілкі датуюцца сярэдзінай XVI стагоддзя, піша sb.by.

Як паведамляе тэлерадыёкампанія «Гродна», вызначальнымі артэфактамі для датавання сталі тры манеты: дзве з іх адчаканеныя ў 1550‑х гадах, адна — у 1620-м.

Рэдкія знаходкі дазволілі археолагам не толькі пацвердзіць свае меркаванні, але і ўдакладніць храналогію: першыя пахаванні з'явіліся пасля 1555 года. Раней лічылі, што могілкі маглі быць больш познімі, але зараз можна з упэўненасцю казаць, што некропаль пачаў функцыянаваць у сярэдзіне XVI стагоддзя.

Дарэчы, дадатковым пацвярджэннем сталі знойдзеныя пярсцёнкі на жаночых пахаваннях — па часе яны цалкам супадаюць з манетным матэрыялам. Паводле слоў археолагаў, могілкі існавалі адносна нядоўга.

Цікава, што таксама знайшлі фрагмент галаўнога ўбору, які захаваўся на пахаванні юнака. Арганіка ў агрэсіўнай зямлі амаль ніколі не захоўваецца, але тканіна прыліпла да металічных дэталяў. Пасля расчысткі і кансервацыі эксперты будуць старацца дакладна вызначыць, што гэта было — шапачка ці абруч для валасоў.

З дзіўных знаходак таксама: шкілет мужчыны, старэйшага за 55 гадоў, з падціснутымі нагамі і без труны. Археолагі выказалі здагадку: паколькі глеба тут цвёрдая і гліністая, магілу маглі выкапаць меншай за рост чалавека. Верагодна, яго пахавалі зімой, калі капаць зямлю асабліва цяжка. У пахаванні не знайшлі ні слядоў труны, ні цвікоў, што бывае вельмі рэдка нават для самых старых пахаванняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Сярэдні заробак вырас на 100 рублёў7

Гіганцкія склады Wildberries і «Пятровіча» гараць пад Пецярбургам, у Цверы і Сімферопалі33

З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя7

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя16

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках30

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор1

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам10

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд22

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць