Грамадства33

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle

Беларускі брэнд Mark Formelle прадставіў новую калабарацыю, запрасіўшы да супрацоўніцтва мастака з Токіа Накамуру Карамочы. Вынікам гэтай творчай сустрэчы стала льняная калекцыя, у якой, паводле задумы, традыцыйны беларускі матэрыял спалучыўся з японскай філасофіяй і эстэтыкай.

Mark Formelle прадставіў новую ільняную калекцыю. Гэтым разам абралі дызайн у азіяцкім стылі. Брэнд упершыню выпусціў кімано (80 рублёў) і традыцыйныя японскія кашулі. У капсуле прадстаўлены вырабы для жанчын, мужчын і дзяцей. Каляровыя рашэнні калекцыі ў спакойных, пастэльных адценнях.

Асаблівае месца ў калекцыі займаюць футболкі з ілюстрацыямі мастака з Токіа Накамуры Карамочы, якія ён стварыў адмыслова для брэнда.

— Беларускі лён з яго прыроднай фактурай сустракаецца з усходнім поглядам на прыгажосць, а таксама яго ўнікальнай філасофіяй сузірання і павагай да дэталяў. Абедзве культуры аб'ядноўвае ўважлівае стаўленне да ўласнай спадчыны і імкненне перанесці яго ў сучаснасць, — растлумачылі ў кампаніі.

Каментары3

  • бабруйчанін
    16.04.2026
    У Лендане беларускую царкву спраектавал таксама японец ..
    Захаванне назіранне стрыманасць адаптацыя асіміляцыя чужога ..у гэтым мы падобны
  • Бабруйчане таксама
    16.04.2026
    бабруйчанін, кітаец.
  • бабруйчанін
    16.04.2026
    Бабруйчане таксама
    Дзякуй )) Нават з маорі падобны ,асіяміявалі у НЗеландзіі англічан
    Беларусы і кітайца і японца і шведаў з французамі...

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць