Меркаванні6666

Бяляцкі: «Трэба выдаваць кнігі на беларускай мове. Па-руску кнігі трэба выдаваць у Расіі». Фядута абурыўся

Аляксандр Фядута пасля выказвання нобелеўскага лаўрэата задаўся пытаннем, а дзе выдаваць кнігі яму, калі ён піша па-руску.

Фота: «Наша Ніва», «Белсат»

Падчас сустрэчы з нобелеўскім лаўрэатам і стваральнікам праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесем Бяляцкім у Варшаўскім універсітэце, якая была 20 красавіка, прысутныя маглі задаць яму пытанні. Яраслаў Іванюк, заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат» спытаў, ці беларускім выдавецтвам за мяжой правільна выдаваць кнігі толькі па-беларуску або варта і па-руску.

Бяляцкі адзначыў, што беларуская мова — элемент нашай духоўнай культуры. «Без беларускай мовы мы размыемся, нас расцягнуць на кавалкі. Рускую мову могуць ужываць тыя, хто на ёй размаўляе. Там абсалютна правільна: трэба выдаваць кнігі на беларускай мове. Па-руску кнігі трэба выдаваць у Расіі. Вось там выдаваць беларускіх пісьменнікаў па-руску», — адказаў ён.

Адказам Бяляцкага пазней у фэйсбуку абурыўся палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута.

«Ці павінен я разумець гэта так, што мае кнігі на рускай мове беларускім незалежным выдавецтвам у Польшчы выдаваць не рэкамендуецца (я не выкарыстаў слова «не дазваляецца» свядома)?

Хацелася б усё ж даведацца, наколькі словы спадара Бяляцкага датычацца сяброў тых пісьменніцкіх арганізацый, у якіх і ён, і пісьменнікі, якія пісалі і пішуць па-руску? І што з гэтай нагоды думае старшыня беларускага ПЭНу? Ці не павінен я сысці, альбо, прынамсі, прыпыніць сваё сяброўства ў арганізацыі?» — напісаў Фядута.

«Я знайду выдаўца ў шмат якіх краінах — у тым ліку на рускай мове, гэта не пытанне. Пытанне ў тым, ці магу я выдавацца ў беларускіх выдавецтвах па-за межамі Беларусі. Бо ў сучаснай Беларусі не надрукуюць ні Бяляцкага, ні Фядуту — і тут пытанне не ў мове», — працягнуў ён сваю думку ў іншым допісе.

Старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай адрэагавала на заўвагу.

«Як выдаўчыня стаўлю для сябе выразным прыярытэтам выданне кніг на беларускай мове. Ведаю, мае сілы абмежаваныя і не змагу зрабіць і выдаць усяго, што мусіць быць выдадзена, таму свае канечныя чалавечыя рэсурсы свядома скіроўваю на тое, што патрабуе, на маю думку, найбольшай падтрымкі. Але раблю таксама і выключэнні — і выданні на рускай мове для мяне праходзяць менавіта па лініі выключэнняў, калі яны нясуць выразную дадатковую вартасць у выглядзе грамадска значных твораў, тэмаў, з’яваў», — напісала Нядбай у фэйсбуку.

«Не хачу рабіць выгляд, што не заўважыла засцярогі Аляксандра Фядуты адносна магчымага (не)фінансавання «пасля выказвання нобелеўскага лаўрэата». Я думаю, засцярога перабольшаная, тым не менш, адкажу і на гэта. Няма сёння наогул нейкіх адчувальных фінансавых патокаў на выданне кніг. Кожную з іх (прынамсі, у маім выпадку) падтрымліваюць часткова, на кожную кнігу даводзіцца шукаць часам па некалькі крыніц падтрымкі, складаючы як пазл магчымасць аплаціць працу над кнігай карэктарам, рэдактарам, вярстальнікам, дызайнерам і друкарам. Асобная тэма — ганарары аўтараў і перакладчыкаў. Аплата такой працы далёкая ад рынкавых расцэнак, для ўсіх тых, з кім я працую, гэта па-ранейшаму ёсць місіяй. Добра было б арганізаваць хоць нейкую сапраўды адчувальную фінансавую плынь для падтрымкі беларускай кнігі.

Персанальна я лічу кнігі рускамоўных беларускіх аўтараў часткай беларускай літаратуры (адмаўляць гэта, на мой погляд, — адмаўляць рэальнасць).

Але, спадару Аляксандру, давайце «памераемся». Кніга на рускай мове сёння мае больш магчымасцяў — і выдацца (так, не ўсе беларускія выдавецтвы бяруць кнігі на рускай, але ёсць такія, якія бяруць), і прадацца (большы рынак, значна большая колькасць патэнцыйных чытачоў, большы наклад, меншы сабекошт, а ў выніку — лепшы кошт для чытача).

Пры гэтым выдавецкая справа сёння немагчымая без знешняй падтрымкі. І калі мяне асабіста спыталі б, што лічу важнейшым для падтрымкі ва ўмовах недастатковага фінансавання (а яно было недастатковым заўжды, і яго ўсё менш з кожным годам), я адназначна сказала б — беларускамоўныя кнігі, бо яны ў найгоршай сітуацыі».

Каментары66

  • не такі, як ёсць
    21.04.2026
    Усё проста, калі Фядута піша па-руску, то выдавацца будзе ў масковіі, хіба не зразумела))
  • пушкініст Фядута абурыўся
    21.04.2026
    дадаў: пушкініст Фядута абурыўся
  • Па-расейску у расейскай імперыі
    21.04.2026
    Так, Па-расейску (ці акадэмічна мангола - балгарску) кнігі трэба выдаваць у расейскай імперыі

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Самы высокі прахадны ў БДУ склаў 395 балаў

Гібралтар адкрыў мяжу з Іспаніяй. Што гэта азначае для беларусаў і ці патрэбная цяпер брытанская віза2

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук9

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары14

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць