Грамадства1010

Расійскім прызыўнікам ужо не даюць выязджаць з краіны праз Беларусь

Навабранцу з Санкт-Пецярбурга забаранілі выезд з Расіі на мяжы з Беларуссю. Паводле праваабаронцаў з расійскага «Руху свядомых адмоўнікаў ад вайсковай службы», гэта першы вядомы такі выпадак, піша праект «Север.Реалии».

Здымак ілюстрацыйны

Малады чалавек атрымаў позву ў красавіку 2026 года. Ад яго патрабавалі з’явіцца на медыцынскае абследаванне. Пасля гэтага ў электронным рэестры позваў з’явілася інфармацыя пра забарону на выезд.

Хлопец спрабаваў пакінуць краіну праз Беларусь. Аднак спачатку яго знялі з рэйса ў Расіі. Потым яму ўдалося даехаць цягніком праз Смаленск у Мінск, Але ўжо ў мінскім аэрапорце яго двойчы не дапусцілі да палётаў у Тбілісі і Ерэван.

Праваабаронцы адзначаюць, што ніякіх афіцыйных дакументаў пра забарону прызыўніку не выдалі — усе тлумачэнні былі толькі вуснымі.

На іх думку, гэта сведчыць пра новыя меры кантролю. Па-першае, абмежаванні пачалі дзейнічаць нават на сухапутнай мяжы паміж Расіяй і Беларуссю, якая раней лічылася бяспечным шляхам для выезду. Па-другое, забарона была выкарыстаная і ў мінскім аэрапорце супраць грамадзяніна Расіі, што можа сведчыць пра абмен данымі паміж ведамствамі дзвюх краін.

З 2024 года ў Расіі працуе электронны рэестр вайсковаабавязаных, праз які рассылаюць позвы і іншыя паведамленні. Яны лічацца атрыманымі нават тады, калі чалавек іх не бачыў.

У рэестры змяшчаюцца асабістыя даныя грамадзян: пашпартная інфармацыя, падатковыя нумары, звесткі пра адукацыю, працу і здароўе. Доступ да гэтай базы маюць не толькі вайсковыя структуры, але і спецслужбы.

У 2026 годзе праз гэты рэестр пачалі ўводзіць адразу некалькі абмежаванняў для навабранцаў, раней жа гэта датычылася галоўным чынам толькі забароны на выезд.

Каментары10

  • 453543
    27.04.2026
    Выйсце ёсць. Мяняеце фамiлiю на матчыну, цi жонкiну ... i хутчэй на мяжу. Базы Дадзеных, дзе вы зафiксаваны, мяняюць людзi-бюракраты i гэты працэс вельмi павольны.
    P.S. Чым менш патэнцыйных зальдат застанецца у масковii, тым лепш для Украiны.
  • ?
    27.04.2026
    453543, а как быть с идентификационным номером паспорта?
  • Апрель
    27.04.2026
    Значит будет на россии мобилизация

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі5

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times4

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ91

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

«Я нарэшце знайшла яго!» Як найлепшыя сябры выявілі, што яны — брат і сястра3

У Германіі мужчына «наняў» ChatGPT у якасці адваката. Яму ўдалося выйграць справу2

Буйны і прэстыжны Зальцбургскі фестываль адкрые прамовай Марыя Калеснікава10

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі5

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць