Вайна4848

Трамп патлумачыў, чаму дагэтуль працягваецца вайна ва Украіне: Байдэн даў ім 350 мільярдаў

На думку амерыканскага прэзідэнта, менавіта адсутнасць фінансавай падтрымкі Украіны з боку Злучаных Штатаў спыніла б баявыя дзеянні.

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Дональд Трамп заявіў, што вайна ва Украіне працягваецца з-за таго, што яго папярэднік Джозеф Байдэн нібыта надаў Кіеву фінансавую дапамогу на суму 350 мільярдаў даляраў. Пра гэта ён сказаў падчас брыфінгу, піша «Украінская праўда».

На думку амерыканскага прэзідэнта, менавіта адсутнасць фінансавай падтрымкі Украіны з боку Злучаных Штатаў спыніла б баявыя дзеянні. Ён падкрэсліў, што Амерыка аддзеленая ад канфлікту акіянам, тады як еўрапейскія краіны адчуваюць яго як праблему на ўласным парозе, аднак ЗША ўсё роўна вымушаныя ім дапамагаць.

«Ведаеце, яны зрабілі ва Украіне сапраўдны беспарадак, поўны вэрхал. І мы дапамагаем ім з Украінай. Украіна тут ні пры чым. Ведаеце… нас падзяляе акіян. Гэта датычыць іх. Для іх гэта як уласныя дзверы. Мы ім дапамагаем. А Байдэн даў ім 350 мільярдаў даляраў, што было вар’яцтвам. Гэта адна з прычын, чаму вайна працягваецца».

Насамрэч, дапамога ЗША Украіне пры Байдэне склала не 350, а 120 мільярдаў даляраў. Пасля прыходу Трампа да ўлады Вашынгтон пераклаў дапамогу гэтай ахвяры расійскай агрэсіі на краіны Еўропы, але працягнуў пастаўкі зброі, аплачанай са сродкаў іншых краін, і перадачу разведзвестак.

Акрамя таго, у Трампа запыталі, ці разглядае ён магчымасць скарачэння колькасці амерыканскага вайсковага кантынгенту не толькі ў Германіі, але і ў Італіі ды Іспаніі.

«Так, магчыма. Чаму б і не? Італія нам нічым не дапамагла, а Іспанія паводзіла сябе жахліва — абсалютна жахліва».

Каментары48

  • Indrid Cold
    01.05.2026
    Dark Woke ужо ідзе. MAGA і Гройперам падрыхтавацца
  • Г
    01.05.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Муся
    01.05.2026
    Непредсказуемый дурак. ). Но это хорошо.

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць