Вайна11

Нафтавая пляма набліжаецца да раскошнага палаца Пуціна ў Геленджыку

Пляжу каля палаца — да мора з будынка ідзе тунэль — пагражаюць наступствы экалагічнай катастрофы ў выніку ўдараў па Туапсэ.

Спадарожнікавыя здымкі паказваюць вялікую нафтавую пляму, якая рухаецца ўздоўж узбярэжжа ў бок Геленджыка і мыса Ідакапас. Менавіта там знаходзіцца раскошны палац Пуціна. Цяпер пляма знаходзіцца ад яго прыкладна за 30 км.

Палацавы комплекс плошчай амаль 20 тысяч квадратаў з тронам у дамовай царкве і падземным лядовым палацам (залу для стрыптызу з шастом перабудавалі пасля расследавання Навальнага), здаецца, таксама стане ахвярай удараў Украіны па нафтаперапрацоўчым заводзе і порце ў Туапсэ. Пляжу каля палаца — да мора з палаца вядзе тунэль — пагражаюць наступствы нафтавай экалагічнай катастрофы. 

НПЗ у Туапсэ за апошнія тыдні чатыры разы атакавалі ўкраінскія беспілотнікі. Першыя ўдары 16 і 20 красавіка выклікалі вялікія пажары, якія былі бачныя нават з космасу. Таксічныя рэчывы выпадалі з дажджом на горад, пакрываючы аўтамабілі і вуліцы масляністымі плямамі. Эксперты кажуць пра найбуйнейшую экалагічную катастрофу ў рэгіёне за апошнія гады. Жыхары носяць маскі з-за атручанага паветра, людзей з дамоў побач з НПЗ прыйшлося эвакуяваць. «Горад задыхаецца ў дыме», — напісаў адзін з жыхароў у сацыяльных сетках.

Эксперты папярэджваюць, што забруджванне можа пашкодзіць мясцовыя экасістэмы і знізіць турыстычную прывабнасць рэгіёна.

Украіна ўзяла адказнасць за ўдары на сябе як частку сваёй кампаніі супраць расійскага энергетычнага сектара — галоўнай крыніцы даходаў Расіі.

Каментары1

  • камяні Z неба
    02.05.2026
    як і казалі - "камяні Z неба"
    Цудоўная навіна дзякуй НН, як і пісаў тут шмат разоў, мы Беларусы рухаемся да поўнай дэкаланізацыі Маскоўскай імперыі .

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць