Свет22

«Здзелка ёсць здзелка». Урсула фон дэр Ляен нагадала Трампу пра нядаўнюю гандлёвую дамову

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен пракаментавала нядаўнюю пагрозу Дональда Трампа павысіць мыты на еўрапейскія аўтамабілі, заявіўшы, што Еўрасаюз гатовы да любога развіцця падзей, піша Euronews.

Урсула фон дэр Ляен. Фота: AP Photo/Geert Vanden Wijngaert

Фон дэр Ляен падкрэсліла, што паміж Еўрасаюзам і ЗША ўжо ёсць дасягнутыя дамоўленасці, якія трэба выконваць, перадусім заключанае ў мінулым годзе ўжо з адміністрацыяй Трампа гандлёвае пагадненне:

«Здзелка ёсць здзелка, і мы яе заключылі. І сутнасць гэтай здзелкі — росквіт, агульныя правілы і надзейнасць», — заявіла фон дэр Ляен у аўторак у Арменіі.

Таму Еўрасаюз разлічвае на выкананне раней узгодненых дамоўленасцяў.

Раней Трамп прыгразіў павысіць тарыфы на аўтамабілі з ЕС з 15% да 25%, абвінаваціўшы Еўропу ў парушэнні дамоўленасцяў.

У адказ фон дэр Ляен адзначыла, што ў ЗША ёсць абмежаванні, якія не дазваляюць самастойна павялічваць мыты вышэй за пэўны ўзровень.

Яна таксама паведаміла, што ў ЕС знаходзіцца на завяршальнай стадыі рэалізацыі часткі гандлёвага пагаднення, якая прадугледжвае скасаванне тарыфаў на шэраг амерыканскіх тавараў. Адпаведны закон яшчэ разглядаецца ў Еўрапарламенце.

Еўрапейскі бок цяпер патрабуе ад Вашынгтона тлумачэнняў адносна новых пагроз і адначасова заяўляе, што гатовы адказаць у выпадку ўвядзення дадатковых мытаў.

Каментары2

  • Ну
    05.05.2026
    Якія ўмовы!? Гэта ж трумп: слова даў, слова забраў!
  • Правак
    06.05.2026
    Трумп нашэ ўсе

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце9

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

У махляроў новая пастка для пенсіянераў: адмовіцца амаль немагчыма1

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы14

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка27

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання4

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў10

У Беларусі ўвялі ліміт на даўгі за мабільную сувязь: што гэта значыць для абанентаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце9

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць