Грамадства5151

Візажыстка з Гомеля ў гонар 9 мая запісала святочны ролік — максімальна вульгарна расфарбавала 13‑гадовую дачку

«Патрыятычны» тыкток Алены Брыцько ўжо паглядзела больш за 2 мільёны чалавек. І сотні з іх напісалі, што такая баявая расфарбоўка не пасуе для песні «Кацюша». Але візажыстка шчыра ўпэўненая: гэта проста людзі нічога не разумеюць у мастацтве.

Візажыстка Алена Брыцько з дачкой. Скрыншот відэа ў тыктоку

На тыкток візажысткі Алены Брыцько з Гомеля падпісана каля 69 тысяч чалавек. Звычайна яна запісвае ролікі разам з дачкой — робіць той макіяж, пасля якога школьніца пачынае выглядаць старэйшай мінімум гадоў на дзесяць.

13‑гадовая дачка Алены

Напярэдадні Дня Перамогі Алена запісала чарговае відэа, якое, імаверна, павінна было выклікаць нейкія патрыятычныя пачуцці. Пад рэмікс «Кацюшы» — песні, якая на постсавецкай прасторы стала адным з сімвалаў Другой сусветнай вайны — візажыстка зрабіла макіяж сабе і дзяўчынцы.

@elena_polly_makeup В преддверии праздника Дня Победы легендарная «Катюша» в нашем исполнении Мира во всем мире♥️ @Понилопа #9мая #деньпобеды #катюша #макияж ♬ оригинальный звук - Визажист Гомель Елена Бритько

Напрыканцы роліка жанчына з дачкой выглядаюць даволі правакацыйна — улічваючы тое, што разам з баявой расфарбоўкай яны апранулі вайсковую форму. Большасць каментатараў яркі мэйкап не ацанілі. Людзі сотнямі пішуць каментары, што ён не пасуе для Дня Перамогі.

Алена ж з гэтым катэгарычна нязгодная і піша, што людзі нічога не разумеюць у яе творчасці. А яна мастак і так бачыць: «Гэта толькі вам так падаецца! Я раблю толькі такія макіяжы. Мой макіяж — гэта мастацтва, а не проста нюд».

Каментары51

  • 1
    08.05.2026
    Цьфу
  • Типок Вагнерок
    08.05.2026
    Русские красавицы. Свои. Родные. Настоящие. С праздником!
  • страшна прыгожа
    08.05.2026
    Для ВПЖ часоў "сво" - самае то. Тіпкі Вагнеркі зацэняць.

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома9

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома9

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць