На расійска-латвійскай мяжы расійскія мытнікі знайшлі кантрабандныя беларускія цыгарэты, схаваныя ў вагоне з бураковым жомам.

Падчас праверкі грузавога цягніка на мытным пункце «Посінь» у Себежскім раёне расійскія мытнікі знайшлі 25 брыкетаў з цыгарэтамі беларускай вытворчасці. Яны былі схаваныя пад невялікім слоем кармавой дабаўкі.
Усяго знайшлі каля 12,5 тысячы пачкаў цыгарэт. Іх кошт ацэньваецца больш чым у 1,9 мільёна расійскіх рублёў (каля 20 тысяч даляраў). У сувязі з гэтым распачалі крымінальную справу аб кантрабандзе стратэгічна важных тавараў.
Яшчэ адну буйную партыю беларускіх цыгарэт знайшлі на складзе ў Пскоўскай вобласці Расіі. Там канфіскавалі каля 224 тысяч пачкаў агульным коштам прыкладна 34 мільёны расійскіх рублёў (каля 455 тысяч даляраў).
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары