Здарэнні66

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць

У міліцыю звярнулася 70‑гадовая жыхарка сталіцы, якая стала ахвярай тэлефонных махляроў, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Ілюстрацыйнае фота

Жанчыне патэлефанавалі невядомыя, якія прадставіліся супрацоўнікамі пенсійнага фонду, і паведамілі пра памылку пры налічэнні пенсіі. Пад выглядам удакладнення даных яны пераканалі пенсіянерку паведаміць пашпартныя звесткі, а затым прадыктаваць SMS-код.

Праз некаторы час у месенджары ёй патэлефанаваў ужо іншы мужчына, які прадставіўся супрацоўнікам ДФР. Ён заявіў, што звесткі жанчыны нібыта выкарысталі махляры для адкрыцця рахунку і пераводу грошай на злачынныя мэты.

Пенсіянерку запалохалі крымінальнай адказнасцю і правядзеннем ператрусу, пасля чаго пераканалі «задэклараваць» усе ашчаджэнні.

Жанчына перадала кур’еру больш за 17 тысяч даляраў, сказаўшы кодавую фразу «півоня».

Аператыўнікі ўстанавілі і затрымалі 17‑гадовага студэнта. Па ўказанні куратараў ён забраў грошы ў пацярпелай і пакінуў скрутак у тайніку на тэрыторыі Першамайскага раёна. Аднак да моманту прыбыцця міліцыі грошай там ужо не было.

Падлетак сам раней стаў ахвярай аналагічнай схемы і дзейнічаў пад ціскам ілжэсілавікоў.

Каментары6

  • Ёсік
    14.05.2026
    70 гадоў, мае на тэлефоне тэлеграм ці ватсап, для чаго? Сваякі, што запампавалі, каб меней грошаў плаціць за размовы, забыліся папярэдзіць, што не толькі яны могуць тэлефанаваць. А 70 гадовая жанчына спужалася вобшуку (чаму ўсе баяцца, калі грошы чыстыя), і не карыстаецца мовай.
  • Мясцовая
    14.05.2026
    Ёсік, Я 70-гадовая жанчына. Карыстаюся ўсім, чым можна. Ніхто мне нічога не запампоўваў у тэлефон. Я сама каго хочаш навучу многаму. Але мяне махлярам падмануць немагчыма. Таму, што, дзякуй Богу, галава ў мяне для таго, каб разумець і думаць. Таму не трэба параўноўваць усіх 70-гадовых
  • Ёсік
    14.05.2026
    Мясцовая, вас не падмануць, бо вы размаўляеце па-беларуску. Я ўжо перастаў лічыць, колькі разоў мне тэлефанавалі пракуроры, сьледчыя, камунальнікі, сувязісты, яны хутка кідаюць слухаўку, калі не разумеюць, што я ім адказваю.

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць