Свет99

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву

Старая назва, па меркаванні прэзідэнта Науру, з’явілася толькі таму, што замежнікі не маглі нармальна вымавіць арыгінальную назву.

Спадарожнікавы здымак Науру. Крыніца: Wikimedia Commons

Науру (націск на другі склад) — гэта маленечкі каралавы востраў, размешчаны ў цэнтральнай частцы Ціхага акіяна, крыху на поўдзень ад экватара. Плошча краіны складае ўсяго каля 21 квадратнага кіламетра, а колькасць насельніцтва — прыкладна 11 тысяч чалавек. Меншыя за Науру толькі Манака і Ватыкан, аднак яны не з’яўляюцца рэспублікамі.

Гісторыя вострава для знешняга свету пачалася ў XVIII стагоддзі. У 1798 годзе брытанскі мараплавец Джон Фірн стаў першым еўрапейцам, які ўбачыў гэтую зямлю. Уражаны маляўнічымі краявідамі, ён даў востраву назву Pleasant Island — «Прыемны востраў».

Аднак у наступныя стагоддзі лёс краіны быў складаным: Науру па чарзе трапляла пад кантроль Германіі, Аўстраліі, Вялікабрытаніі і Новай Зеландыі. Сапраўдную незалежнасць рэспубліка здабыла толькі ў 1968 годзе.

Науру на карце свету. Крыніца: Wikimedia Commons

Доўгі час гэтая маленькая краіна была вядомая дзякуючы сваім каласальным радовішчам фасфарытаў. У 1970‑я гады Науру нават лічылася адной з самых багатых дзяржаў свету ў разліку на душу насельніцтва. Аднак інтэнсіўная здабыча прывяла да экалагічнай катастрофы: каля 80% тэрыторыі вострава ператварыліся ў камяністыя землі, амаль непрыдатныя для жыцця.

Прагматычная знешняя палітыка

Значная частка даходаў сучаснай Науру паступае ў выглядзе фінансавай дапамогі ад Аўстраліі. Канбера таксама нясе адказнасць за абарону астраўной рэспублікі ў межах нефармальнага пагаднення. Узамен Науру пагадзілася на размяшчэнне рэгіянальнага цэнтра апрацоўкі даных мігрантаў. Туды адпраўлялі асоб, якія спрабавалі трапіць у Аўстралію морам і прасілі прытулку, пакуль іх заяўкі разглядаліся.

Гэты лагер гадамі забяспечваў значную долю бюджэту Науру, але сур’ёзна сапсаваў міжнародную рэпутацыю краіны: праваабаронцы рэгулярна паведамлялі пра жорсткія ўмовы ўтрымання і парушэнні правоў чалавека на востраве.

Аэраздымак Науру. Крыніца: Wikimedia Commons

Пазней краіна апынулася ў цэнтры ўвагі і праз знешнюю палітыку. У студзені 2024 года Науру разарвала дыпламатычныя адносіны з Тайванем і аднавіла іх з Кітаем. У 2008 годзе краіна прызнала незалежнасць Косава. Аднак пазней, у 2019-м, заявіла пра адкліканне гэтага прызнання.

У 2009 годзе Науру стала чацвёртай дзяржавай у свеце (пасля Расіі, Нікарагуа і Венесуэлы), якая прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. У СМІ тады паведамлялася, што ў адказ на гэты крок Расія паабяцала выдаць астраўной рэспубліцы гуманітарную дапамогу сумай 50 мільёнаў даляраў.

У сакавіку 2025 года Науру абвясціла аб запуску праграмы «залатых пашпартоў» (Nauru Economic and Climate Resilience Citizenship Program).

Мэта ініцыятывы — сабраць сродкі для маштабнага праекта, мэта якога — перасяліць каля 90% насельніцтва з прыбярэжных зон, якія цярпяць ад павышэння ўзроўню акіяна, у новую супольнасць на ўзвышшах у цэнтры вострава. Стаць грамадзянінам Науру можна за ўнёсак сумай мінімум 105 000 даляраў, пры гэтым жыць на востраве не патрабуецца.

Змена назвы

Цяпер жа дзяржава трапіла ў навіны з яшчэ адной незвычайнай нагоды. Як паведамляе дзяржаўнае выданне Advance Nauru, 12 мая 2026 года парламент Науру аднагалосна ўхваліў канстытуцыйную папраўку аб афіцыйным перайменаванні дзяржавы з «Науру» на «Наоэра» (Naoero) — менавіта так востраў заўсёды называлі карэнныя жыхары на сваёй мове.

Аднак згодна з заканадаўствам, парламентарыі не могуць прыняць такое рашэнне самастойна. Канчатковае слова павінны сказаць грамадзяне краіны на ўсеагульным рэферэндуме.

Парламент Науру. Фота: Wikimedia Commons

Паводле афіцыйнай пазіцыі кіраўніцтва дзяржавы, перайменаванне павінна стаць сімвалічным вяртаннем да нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці. Прэзідэнт Дэвід Адэанг, тлумачачы неабходнасць змен, адзначыў:

«Хоць назва Науру атрымала міжнароднае прызнанне з моманту абвяшчэння незалежнасці, гэтая ініцыятыва закліканая больш дакладна ўшанаваць спадчыну нашай нацыі, нашую мову і самабытнасць. Назва Науру з’явілася толькі таму, што замежнікі не маглі правільна вымавіць «Наоэра». Яна была зменена не па нашым жаданні, а выключна дзеля чужой зручнасці».

Улады краіны праводзяць паралелі з іншымі паспяховымі прыкладамі дэкаланізацыі назваў, якія адбыліся ў апошнія дзесяцігоддзі: напрыклад, калі Бірма змяніла назву на М’янму, а Свазіленд стаў Эсваціні.

Калі жыхары вострава падтрымаюць ініцыятыву на рэферэндуме, працэс перайменавання закране абсалютна ўсе сферы жыцця дзяржавы. Новая назва будзе замацаваная ў Канстытуцыі, з’явіцца на дзяржаўных сімвалах, у пашпартах і афіцыйных дакументах. Змены адбудуцца і на міжнародным узроўні: ад перафарбоўкі самалётаў нацыянальнай авіякампаніі і марскіх суднаў да змены шыльдаў у прадстаўніцтве краіны пры ААН.

Каментары9

  • иэх
    21.05.2026
    Живут же люди, и никакого луки
  • Независимая республика
    21.05.2026
    Заголовок статьи: "Самая маленькая независимая республика в мире собирается через референдум изменить название"
    Содержание: "Значительная часть доходов современного Науру поступает в виде финансовой помощи от Австралии."
  • Аўстралія не спрабуе акупаваць , знішчыць Наоэра мову, рэлігію, etc
    21.05.2026
    Независимая республика, так, і Аўстралія не спрабуе акупаваць , знішчыць Наоэра мову, рэлігію, etc.

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна1

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі13

Два беларусы абкрадвалі расійскія крамы і прадавалі здабычу каля заправак. Цягнулі і свініну, і каву, і нават твікс7

«Беларуская народная забава». Як працуе новая сістэма запісу на польскую візу5

У Крупскім раёне затрымалі 17‑гадовага серыйнага падпальшчыка1

Ці павінны кавярні і рэстараны бясплатна наліваць наведвальнікам ваду?3

У брэсцкім парку паставілі аўтамат для кармлення вавёрак

У Расіі чакаюць звальнення Набіулінай ды Мішусціна і пераходу да «мабілізацыйнай эканомікі»6

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні9

Як беларускія ўлады імкнуліся пашырыць свой удзел у вайне супраць Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна1

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць