Грамадства66

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме

Вольга Строева шмат гадоў мела ўласны бізнэс.

Вольга Строева. Фота з яе тэлеграма

Вользе Строевай 66 гадоў. Усё жыццё яна пражыла ў Гомелі. Жанчына займалася ўласным бізнэсам — больш за дваццаць гадоў яна прадавала рыбныя далікатэсы, чырвоную і чорную ікру. Сваю справу ёй давялося згарнуць праз наступствы пандэміі каранавіруса.

У Вольгі ёсць дзве дачкі. Адна жыве ў Азіі, другая — у Расіі. Сама жанчына трымала дома катоў і сабак, а таксама актыўна захаплялася эзатэрыкай — практыкавала «сілу думкі», медытацыі і метад хаапанапана.

Строеву арыштавалі ў верасні 2025 года. Гомельскі абласны суд вынес ёй прысуд адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Яе абвінавацілі ў распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130), закліках да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК).

Відавочна, што пераслед Вольгі звязаны менавіта з каментарамі ў тэлеграме. Яе акаўнт быў неабаронены: там стаяла яе ўласнае імя і фота, а прывязаны ён да яе беларускага нумара.

Вядома, што Строевай прысудзілі калонію. Цяпер яна за кратамі, але дакладны прысуд невядомы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Абаронены акаўнт
    23.05.2026
    Калі быў бы скрыты акаўнт, яна б не патрапіла ў ленту Нашай Нівы мы нават неколі б не даведаліся, што гэтая жанчына існуе.
  • Ну
    23.05.2026
    Што ж Вы, спадарыня Вольга, так неабачліва?((
  • Андрусь
    23.05.2026
    Пра чырвоную і чорную ікру вам вядома, а прысуд невядомы. А ён вядомы. Чытайце праваабарончыя крыніцы.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць