Свет

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

Брытанскія СМІ пішуць, што цэнтральны перадатчык гэтай сістэмы збівае курс палёту беспілотнікаў у заходнім кірунку.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky, File

Брытанская газета The Telegraph паведаміла, што Расія, магчыма, выкарыстоўвае спецыяльныя тэхналогіі для ўплыву на навігацыю ўкраінскіх дальнабойных дронаў.

Паводле матэрыялу, гаворка ідзе не пра прамы «перахоп кіравання», а пра стварэнне перашкод для спадарожнікавай навігацыі (GPS/GNSS). Сутнасць яго ў тым, што сігнал спачатку глушыцца, а потым падмяняецца фальшывымі каардынатамі. У выніку дрон можа «лічыць», што знаходзіцца ў іншым месцы, і змяняць курс — напрыклад, адхіляцца ў бок краін Балтыі або Фінляндыі.

Выданне сцвярджае, што цэнтрам такой сістэмы можа быць магутны перадатчык у Калінінградскай вобласці, які ўжо некалькі гадоў, паводле розных ацэнак, стварае GPS-перашкоды ў Балтыйскім рэгіёне. Эксперты таксама адзначаюць, што падобныя тэхналогіі могуць уплываць не толькі на каардынаты, але і на ўнутраны час навігацыйнай сістэмы, што можа прывесці да збояў у працы дрона або нават яго поўнай адключкі.

Праўда, The Telegraph не прыводзіць поўных тэхнічных доказаў. Матэрыял заснаваны на аналізе інцыдэнтаў у рэгіёне, меркаваннях спецыялістаў і даных, якія, паводле некаторых экспертаў, паказваюць прыкметы так званага spoofing (падмены GPS-сігналу) каля эстонскай мяжы.

Падобныя сцвярджэнні гучалі і раней: краіны Балтыі абвінавачвалі Расію ў перанакіраванні дронаў. У Расіі, у сваю чаргу, сцвярджаюць, што Украіна нібыта можа выкарыстоўваць тэрыторыю Балтыі для запуску дронаў.Самі балтыйскія краіны і краіны Паўночнай Еўропы адмаўляюць свядомае выкарыстанне сваёй тэрыторыі для атак і называюць супрацьлеглыя заявы дэзынфармацыяй.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні40

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць