Грамадства1515

15 трупаў і зламанае крыло. Пад Мінскам бяздумна загубілі цэлую калонію шэрых чапляў

Інцыдэнт здарыўся 24 мая каля вёскі Кайкава Міханавіцкага сельсавета. У гэтым месцы доўгі час існавала калонія птушак. Аднак падчас уборкі сухастою ўздоўж дарогі былі знішчаныя дрэвы, на якіх знаходзіліся гнёзды. Работы праводзіліся без уліку таго, што ў гэты перыяд птушкі гняздуюцца, піша pristalica.by.

Паводле сведчанняў мясцовых жыхароў, пасля высечкі на зямлі засталіся 15 мёртвых птушак. Дарослыя чаплі яшчэ некалькі дзён кружылі над месцам, дзе раней былі іх гнёзды, шукаючы птушанят.

Аднаму птушаняці ўдалося выжыць, але яно атрымала пералом крыла — цяпер яго спрабуюць выратаваць валанцёры.

На месца выехалі спецыялісты Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разам з інспекцыяй. Яны пацвердзілі факт высечкі і знайшлі сведку здарэння. Падчас агляду выявілі таксама месца, дзе былі пахаваныя целы загінулых птушак. Пасля раскопак пацвердзілася іх масавая гібель.

Згодна з заканадаўствам Беларусі, з 16 лютага па 14 жніўня забаронена высякаць дрэвы, бо гэта перыяд гнездавання птушак. Разбурэнне гнёздаў у гэты час лічыцца сур’ёзным парушэннем і цягне адміністрацыйную адказнасць.

Цяпер праводзіцца разбор, каб вызначыць, хто менавіта праводзіў работы і знішчыў гнёзды. Вінаватым пагражае штраф.

Каментары15

  • Не дзіва
    30.05.2026
    Рускамірным традыцыйна насраць на асяроддзе, дзе яны жывуць, як і на атачэнне. Як там у іх: умрі ты севодня, а я завтра. Галоўнае - задаволіць начальства.
  • *
    30.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ганна
    30.05.2026
    У нас на людзей пляваць, што ім там нейкія птушкі. У нармалёвых краінах пляжы агароджваюць, каб людзі там нават не хадзілі, калі птушкі гняздуюцца. Эх...

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні33

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года44

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

Ільхам Аліеў расказаў пра патаемную расійска-нямецкую сустрэчу ў Баку6

У Маскве знайшлі павешаным былога кіраўніка тэрмінала аэрапорта «Шарамеццева», праз які вылятаў у свой апошні палёт Прыгожын7

Чатыры сцэнары транзіту ўлады ў Беларусі: эксперты ацанілі імавернасць кожнага з іх 23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні33

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць