Грамадства66

У Беларусі запусцілі праграму «Мак»

У Беларусі з 1 чэрвеня па 15 верасня будзе праводзіцца спецыяльная прафілактычная праграма пад назвай «Мак». Яна накіраваная на тое, каб не дапусціць распаўсюджвання расліннай сыравіны, з якой могуць вырабляцца наркотыкі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

У міліцыі падкрэсліваюць, што вырошчванне або нават захаванне на ўласных участках раслін, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы (напрыклад, маку або канопляў), з’яўляецца парушэннем закона. Больш за тое, гэта можа спрыяць злачынствам, бо такія расліны могуць выкарыстоўваць людзі, якія ўжываюць наркотыкі.

Асобна адзначаецца, што нават калі мак або каноплі выраслі выпадкова, іх неабходна адразу знішчыць.

За наяўнасць такіх раслін на ўчастку прадугледжаны штраф — да 20 базавых велічынь. Калі ж будзе даказана, што іх вырошчваюць з мэтай продажу, пакаранне значна больш сур’ёзнае — аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 15 гадоў.

Таксама кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый даручана сачыць за тэрыторыямі і прымаць меры, каб не дапускаць росту дзікарослых наркатычных раслін.

Каментары6

  • Ёсік
    30.05.2026
    Ці то мак? Так, на булкі. Вось опійны мак, то расьліна - высокая, прыгожая, афганцы ходзяць ды зьбіраюць малачко, а потым ханку вырабляюць. Цікава было заўсёды, хто ды як прыдумаў піва, віно, самагонку, план, ханку, сыр, шакалад, той жа хлеб, што дрожджы трэба дадаваць. Але не ў Вікіпедыі прачытаць, як хтосьці дайшоў да гэтых вырабаў, колькі спатрэбілася часу.
  • Базыль
    30.05.2026
    Калісь у дзеда ў вёсцы (і ў кожным двары) самасеем рос і мак -бабуля ў булкі дадавала, а мы малыя з галовак вытрасалі мак у далонь і ласаваліся…і каноплі ў садзе - то шкоднікаў на пладовых дрэвах было куды меньш… і ніхто не рабіў з іх наркату…
  • Теперь ты пролетарий, чумазик на заводе
    31.05.2026
    Базыль, Так чего ты дальше не жил в этой веске, ласавальщик маковый?

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць