Грамадства

У Гомелі закладчык прадаў смяротную дозу метадону і атрымаў 14 гадоў

Паверыўшы ў лёгкі заробак, жыхар Гомеля стаў кур’ерам наркашопу. А пасля ад прададзенай ім дозы памёр чалавек. 

32‑гадовы мужчына забіраў з тайнікаў партыі наркотыкаў, фасаваў іх на дробныя дозы і зноў рабіў закладкі. «Заробак» атрымліваў на крыптакашалёк. Гэта працягвалася паўгода, пакуль адна з партый не стала для гомельчаніна фатальнай, піша «Белка».

Тады ён атрымаў заданне расфасаваць метадон і выканаў яго. Трое знаёмых пасля змены скінуліся і купілі дозу. Такі спосаб «расслабіцца» калегі практыкавалі і раней. Яны ўжылі наркотык і разышліся па дамах.

Але адзін з сяброў перастаў выходзіць на сувязь. Іншыя занепакоіліся і знайшлі яго сястру. Калі яна прыехала і адчыніла кватэру брата, то выявіла яго ўжо мёртвым.

Пазней судмедэксперты пацвердзілі: прычынай смерці стала перадазіроўка метадонам. Канцэнтрацыя наркотыку ў крыві загінулага шматразова перавысіла смяротную дозу.

Закладчыка, які расфасоўваў метадон, міліцыя затрымала з доказамі ў гаражы ў аднаго з сваякоў.

«Дзеянні абвінавачанага, з улікам смерці нарказалежнага, былі кваліфікаваныя па больш цяжкім артыкуле. Віну ён прызнаў, на судзе сказаў, што пра такія наступствы сваіх дзеянняў не задумваўся. Мужчына асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі і штраф 200 базавых велічынь (9000 рублёў)», — паведаміла старшы памочнік пракурора горада Гомеля Наталля Капітанава.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць