Грамадства99

У тэлеграм-акаўнце зніклага Анатоля Котава заўважылі дзіўную актыўнасць

Кіраўнік фонду ByHelp Аляксей Лявончык распавёў Reform.news пра дзіўную актыўнасць тэлеграм-акаўнта зніклага Анатоля Котава, супрацоўніка Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.

Увечары 13 чэрвеня польскі нумар Котава ў Telegram падсвяціўся як актыўны, а праз некалькі хвілін знік.

«З’явіўся польскі нумар, недзе каля 23:20 па Лондане. І праз тры хвіліны выдаліўся. Я яго толькі ўбачыў, якраз сядзеў там пісаў па справах лісты. Гляджу, яго нумар, усё сыходзіцца. Прычым гісторыя вычышчана. У нас з ім была гісторыя перапіскі, яна спынілася ў 2023 годзе», — распавёў Лявончык Reform.news.

Паводле слоў Лявончыка, ён вырашыў пакуль не пісаць на нумар, а паназіраць, але праз тры хвіліны нумар быў выдалены.

«У маім разуменні гэта не перадача нумара іншай асобе, таму што ў Котава стаяла двайная аўтэнтыфікацыя, на 100% упэўнены. Проста абы-хто ў тэлегу б не ўлез, калі б не меў доступу да двайной аўтэнтыфікацыі. Па-другое, нават калі нумар здох, яго камусьці перадалі і нават неяк удалося абысці гэтую двайную аўтэнтыфікацыю… Не ведаю, як зараз рэгіструецца Telegram на нумар, які забралі ў былога ўладальніка», — распавёў Лявончык.

Актыўнасць нумара падалася Лявончыку падазронай: «Калі гэта Котаў, там была двайная аўтэнтыфікацыя. Калі гэта не Котаў, то чаму ён адразу ж выдаліўся».

Анатоль Котаў знік у жніўні 2025 года. Вядома, што ён адпрасіўся з працы ў івэнт-агенцтве Terra Group і 21 жніўня адправіўся ў Стамбул і знік. Паводле дадзеных пракуратуры Турцыі, пашпарт Котава адбіўся а 18:35:54 пры выездзе з Турцыі 21 жніўня праз порт Трабзон.

Анатоль Котаў — прадстаўнік Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці (БФСС). Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (МДІМА). Працаваў у МЗС Беларусі, Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пасольстве Беларусі ў Польшчы, Нацыянальным алімпійскім камітэце, дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў — 2019 і Кіраўніцтве справамі Лукашэнкі.

У жніўні 2020 года ў знак пратэсту сышоў у адстаўку з пасады намесніка загадчыка аддзела фінансавання дзяржаўных органаў галоўнага фінансавага ўпраўлення Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. Апошнія гады знаходзіўся ў вымушанай эміграцыі. 

У 2024 годзе Котава завочна прысудзілі ў Беларусі да 12 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў змове з мэтай захопу ўлады, кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем, спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці.

Каментары9

  • Ці ў Расеі
    14.06.2026
    як дзеці, а можа і ў Маскве. Ён жа з Турцыі на яхце ў бок Расеі адчаліў.
  • Н
    14.06.2026
    Дзіўная актыўнасць - гэта паехаць у Турэччыну, на Чарнае мора.
  • Давераная крыніца Лявончыка
    14.06.2026
    З гэтай нагоды мы аб'яўляем збор данатаў, каб высветліць дакладна, што здарылася з гэтым нумарам. Нашая мэта - 10000 эўра. Калі ласка, данацім ТОЛЬКІ на прыватны рахунак Аляксея, каб усё было дакладна сумленна і падсправаздачна грамадскасці, як было заўсёды.
    Працуем далей і разам!

Цяпер чытаюць

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй36

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

У Слоніме затрымалі траіх грамадскіх актывістаў2

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй36

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць