Каханне і сэкс99

Самыя незвычайныя сэксуальныя абрады народаў свету

Шмат цікавага і нязведанага тояць у сабе традыцыі.

Шмат цікавага і нязведанага тояць у сабе традыцыі. Загадкавая і фундаментальная для выжывання тэма сэксу не магла застацца ўбаку і, натуральна, знайшла сваё адлюстраванне ў розных абрадах і звычаях, часам вельмі дзіўных.

Аўстралія

Аўстралійскія абарыгены замест звыклага для нас поціску рукі прыязнасць дэманструюць крыху іншым жэстам, а менавіта дакрананнем да чэлеса суразмоўцы.

Паўночная Камчатка

Да сёння ў глухіх паселішчах Паўночнай Камчаткі захоўваецца шматвяковая традыцыя: госць займаецца сэксам з жонкай гаспадара дома. Прычым дзеля згоды госця жанчына гатовая на ўсё, бо гэта лічыцца вялікім гонарам. А калі пасля акту жанчына зацяжарыць, то поспех і шчасце будуць заўсёды спадарожнічаць гэтаму дому і ўсяму паселішчу.

Тыбет

Для таго каб выйсці замуж, тыбецкая дзяўчына павінная мець на рахунку хаця б дзясятак сэксуальных партнёраў.

Палінэзія

Тут колькасць сэксуальных сувязяў нявесты не асабліва важная, аднак пры гэтым яна абавязкова мусіць мець як мінімум двух дзяцей.

Германія

Германія, як, зрэшты, і многія іншыя краіны Еўропы, славіцца бязладнасцю палавых сувязяў паміж людзьмі. Асабліва цікавы наступны нямецкі звычай: калі праходзіць кёльнскі фестываль, мінакі цалкам сур'ёзна прапаноўваюць адно аднаму заняцца сэксам і займаюцца ім, часам нават не знаёмячыся.

Акіянія

Мясцовыя норавы прымушаюць нявесту выходзіць замуж цнатлівай, прычым перад тым як дзяўчына будзе дапушчаная да свайго жаніха, ёй трэба прайсці абрад пазбаўлення цнатлівасці каменным нажом. Абрад праводзіцца сябрамі жаніха, якія цягам трох дзён могуць займацца з будучай жонкай свайго сябра сэксам. Затым «шчаслівая» маладая пераходзіць да іншых мужчынаў племені і толькі пасля іх – да свайго законнага мужа.

Паўднёвая Афрыка

Мужчыны мясцовых плямёнаў, баючыся прынесці патомства ў выглядзе блізнят, якія тут з'яўляюцца правобразам граху і самых страшных пракляццяў, выразаюць сабе адно яечка. Зрэшты, як вядома, служкі гарэмаў Усходу – еўнухі – падвяргаюць сябе больш страшнай экзекуцыі - абсалютнай кастрацыі.

Іншыя афрыканскія плямёны прымушаюць прадстаўнікоў моцнага полу перад вяселлем прайсці праверку. А менавіта: займацца сэксам з маці нявесты столькі разоў, колькі будзе патрэбна, каб давесці сваю сілу. Праўда, перад гэтым яны праходзяць абавязковы агляд (у наўпростым сэнсе слова: зубы, цела і гэтак далей) перад сваім будучым цесцем.

Цэнтральная Афрыка: племя шылукі

Правадыр племені мае права атрымаць у жонкі самых прыгожых дзяўчат, нават калі іх будзе больш за сотню. Але калі яго жонкі завядуць размову пра тое, што іх муж-правадыр не задавальняе іх, небараку пагражае не толькі пазбаўленне ганаровай пасады, але і смерць у страшных пакутах, бо, як кажа павер'е шылукаў, імпатэнт не можа перадаць сілу ўрадлівасці зямлі і жывёльнаму двару.

Бразілія: індзейцы тапінамба

Мясцовыя плямёны лічаць, што жанчынам падабаюцца толькі велізарныя палавыя органы, у сувязі з чым гэтыя самыя органы падвяргаюць укусам самых атрутных змеяў (для набухання і павелічэння).

Мікранэзія: племя панапэ

Для ўзбуджэння жанчын выкарыстоўваюць укусы мурашак.

Японія і Карэя

Спрадвек і да сёння для ўзмацнення жарсці японцы і карэянкі карыстаюцца сваім каронным прыёмам - уколамі пахвіны залатой іголкай.

Бясспрэчна, некаторыя звычаі далёкіх ад нас народаў здаюцца нам жахлівымі, але хто ведае, можа, і нашы звычкі выклікалі б у іх шок.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны14

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны14

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць