Эканоміка

МВФ павялічвае пазыкі для краін, якія развіваюцца

Міжнародны валютны фонд заявіў у панядзелак пра пашырэнне відаў крэдытаў, якімі ён прапаноўвае заахвочваць краіны, якія развіваюцца, у атрыманні фінансавай дапамогі для перашкоды развіццю эканамічнага крызісу.

У адпаведнасці з новай, «асцярожнай» крэдытнай стратэгіяй, МВФ будзе выдаткоўваць істотную суму грошай тым краінам, чые ўрады ў цэлым падтрымліваюць яго палітыку, перш чым гэтыя краіны сутыкнуліся з праблемамі. Будзе дзейнічаць крэдытная лінія, таму краіна зможа не выкарыстоўваць гэтыя грошы і не набіраць працэнтныя стаўкі, калі патрэбы ў фінансаванні не будзе.

Па гэтай праграме будуць прапаноўвацца крэдыты ў памеры, што дасягае яе 5-разовай квоты (маецца на ўвазе яе фінансавая доля ў МВФ) з магчымасцю падваення сумы праз год. Інданэзія, напрыклад, мае $3,1 млрд квоты, таму яна мае права на атрыманне крэдыту ў памеры да $31 млрд.

Пасля галасавання выканаўчай рады прэзідэнт МВФ Дамінік Строс-Кан заявіў, што рэканструкцыя крэдытнай стратэгіі служыць двайной мэце: гэта

абарона краіны ад празмернай няўстойлівасці рынку і ўзнагароджанне за разважлівыя палітычныя рашэнні.

«Мы чакаем, што наяўнасць такіх крэдытных ліній будзе спрыяць большай стабільнасці міжнароднай валютнай сістэмы, — заявіў ён.

Тым не менш, пакуль толькі тры краіны атрымалі гнуткія крэдытныя лініі: Мексіка, Калумбія і Польшча.

Астатнія краіны будуць заключаць традыцыйныя крэдытныя пагадненні, якія прадугледжваюць падрабязныя рэгулярныя агляды і выкананне патрабаванняў, паводле якіх пазычальнікі мусяць істотна мяняць палітычны курс. Зважаючы на сусветны фінансавы крызіс, многія краіны былі абавязаныя скараціць бюджэт і перапрацаваць сістэму пенсійнага забяспечання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома8

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома8

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць