Грамадства4444

Сёння дзень нараджэння Лукашэнкі, але ён яго памяняў на той самы з Міколкавым

Раней днём нараджэння лічылася 30 жніўня, ад мінулага года стала 31-га.

Раней днём нараджэння лічылася 30 жніўня, ад мінулага года стала 31-га.

Біяграфію Лукашэнкі падкарэктавалі.

31 жніўня 2010 года ў вечаровых навінах тэлеканалы паведамілі, што Аляксандр Лукашэнка і яго малодшы сын Мікалай адзначылі разам дзень нараджэння. Аказалася, што гэта не памылка журналістаў. Да ўчорашняга дня Аляксандр Лукашэнка прымаў віншаванні 30 жніўня, а ад 2010 года на афіцыйнай старонцы кіраўніка дзяржавы стала значыцца, што «нарадзіўся А.Р. Лукашэнка 31 жніўня 1954 года ў гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці».

Раней кіраўнікі замежных дзяржаваў віншавалі Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння менавіта 30 жніўня. Тую саму дату дае і «Беларуская энцыклапедыя».

Гэта не перашкодзіла супрацоўніку прэзідэнцкай прэс-службы ніштожа сумняшася адказаць : «Дата нараджэння прэзідэнта не змянялася. Хто вам сказаў, што яго дзень нараджэння 30 жніўня? Ён заўсёды быў 31 жніўня. І заўсёды ў біяграфіі на сайце кіраўніка дзяржавы была паказана менавіта гэтая дата».

Відаць, недарэчнасць такой «несазнанкі» камусьці стала відавочнаю. І, пазней, «крыніца ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы» растлумачыла, што сутнасць у тым, што маці Аляксандра Лукашэнкі паступіла ў раддом 30 жніўня вечарам, але нарадзіла ў ноч з 30-га на 31-га.

«У 50-я гады ў раддамах у сельскай мясцовасці, зразумела, ніхто з секундамерам не стаяў, і дакладны час нараджэння дзіцяці не адзначаўся.
І нованароджанага запісалі на 30 жніўня, па даце паступлення парадзіхі ў раддом», — сказаў суразмоўца.

«Ад таго, што прэзідэнт з прахалодай ставіцца да гэтага свята, ён не надаваў яму значэння да моманту нараджэння малодшага сына Мікалая, які з’явіўся на свет 31 жніўня, — адзначыла крыніца. — А пасля нараджэння Мікалая прэзідэнт пачаў цікавіцца ў маці падрабязнасцямі свайго з’яўлення на свет і высветліў, што фактычна адзначаць дзень нараджэння трэба 31 жніўня».

Каментары44

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць