Грамадства22

«Яшчэ адзін артыкул, і табе п…ц»

Шэф-рэдактарка «Народнай волі» Святлана Калінкіна атрымала ананімны ліст з пагрозамі.

Шэф-рэдактарка «Народная волі» Святлана Калінкіна атрымала ананімны ліст з пагрозамі. Раней Калінкіна апублікавала артыкул, дзе выклала свае версіі смерці журналіста Алега Бябеніна.

«Гэтую паштоўку мне кінулі ў паштовую скрынку ў нядзелю ў абед, — расказала «НН» Святлана Калінкіна. — Тэкст набраны на някляеўскіх паштоўках на кампутары, рознымі шрыфтамі». Па словах журналісткі, паштоўка прыйшла не па пошце, яе кінулі так, нібыта паказваючы, што ведаюць, дзе яна жыве.

Невядомыя напісалі на паштоўцы наступнае: «Калінкіна — прадажная мярзотніца. Гавары праўду пра сябе. Жыві і бойся. Распачатае паляванне на здраднікаў. Яшчэ адзін артыкул, і табе п…ц».

Ні хто яны, ні пра які артыкул гаворка — у тэксце з пагрозамі ні слова. «Насамрэч, я лічу, што гэта рэакцыя на мой артыкул «Пятля», дзе я агучваю пэўныя версіі смерці Алега Бябеніна. Публікацыя артыкула ліст з пагрозамі вельмі падазрона супадаюць па часе», — кажа С. Калінкіна. Яна не бачыць вялікага сэнсу звяртацца ў праваахоўныя органы, бо не было яшчэ выпадку, каб такія справы даходзілі да лагічнага завяршэння. Наадварот, можна яшчэ самому трапіць у гісторыю, як, напрыклад віцебскія журналісты, якія праходзілі па справе лістоў з пагрозамі з боку РНЕ.

Святлана Калінікіна бачыць пэўную логіку ў тым, што пагрозы ёй даслалі на паштоўцы «Гавары праўду». Не так даўно яна напісала крытычны артыкул на адрас Уладзіміра Някляева, таму ў апошнім здарэнні праглядаецца жаданне згуляць на гэтым канфлікце поглядаў.

«Я не лічу, што гэта пагроза адрасаваная канкрэтна мне. Цяпер склалася вельмі напружаная сітуацыя. Асабліва пасля таямнічай смерці Алег Бябеніна. Думаю, гэта ўдар па ўсіх нас. Каб зрабіць сітуацыю яшчэ больш напружанай»,
— мяркуе шэф рэдактар «Народнай волі».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

Сёння стартуе чэмпіянат свету па футболе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць