8 верасня Мінск з рабочым візітам наведаюць міністры замежных спраў Літвы і Украіны — Аўдронюс Ажубаліс і Канстанцін Грышчанка, паведамляепрэс-служба МЗС Беларусі.
Міністры возьмуць удзел у трэцім раундзе трохбаковых кансультацый кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі, Літвы і Украіны. Папярэднія сустрэчы ў аналагічным фармаце адбыліся ў Вільнюсе ў лютым 2009 года і ў Кіеве ў лістападзе 2009 года.
Бакі маюць намер абмеркаваць стан і перспектывы развіцця ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства», варыянты каардынацыі дзеянняў Беларусі, Украіны і Літвы ў мэтах прасоўвання агульных інтарэсаў у яе рамках, уключаючы рэалізацыю сумесных праектаў.
Удзельнікі сустрэчы таксама разгледзяць актуальныя пытанні
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары