Літаратура

Крыжовы паход дзетак

Беларуска-амерыканская літаратурная вечарына сёння, а 18-ай у мінскай галерэі «Ў».

8 верасьня ўвечары ў менскай галерэі «Ў» будзе прэзэнтаваная «Бойня № 5, або крыжовы паход дзетак». Гэты ўсясьветна вядомы раман амэрыканскага пісьменьніка Курта Вонэгута перастварыў па-беларуску Павал Касьцюкевіч.
Кніга выйшла ў прыватным выдавецтве «Логвінаў» пад грыфам «Бібліятэка Бацькаўшчыны».

«Бойня № 5» прывабіла мільёны чытачоў ува ўсім сьвеце сваім свабодалюбным зьместам. Нездарма яе адразу па выхадзе ў сярэдзіне 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя спрабавалі забараніць нават там, дзе, здавалася б, нічога забараніць немагчыма, — на радзіме выданьня, у ЗША. Аўтар належыць да таго кола бунтоўных амэрыканскіх пісьменьнікаў, імёны якіх сёньня нарэшце зьяўляюцца на вокладках беларускамоўных выданьняў дзякуючы маладой генэрацыі айчынных перакладчыкаў.

Таму сёньняшняя вечарына ў галерэі «Ў», — кажа Павал Касьцюкевіч, — гэта ня толькі прэзэнтацыя перакладзенай ім кнігі:

«Гэта будзе ня толькі і ня столькі імпрэза, прысьвечаная Курту Вонэгуту і яго раману, гэта будзе своеасаблівы трыб’ют, даніна павагі ўсёй амэрыканскай літаратуры, а дакладней літаратуры пра Амэрыку.
Мы згадаем амэрыканскіх літаратурных бунтароў, прынамсі большасьць зь іх пачынаючы з Чака Паланіка. Урыўкі зь яго раману „Байцоўскі клюб“ прачытае перакладчык Сяржук Мядзьведзеў. Мы згадаем таксама вершы паэта-бітніка Алена Гінзбэрга ў перакладзе Юлі Цімафеевай».

Вершы ж канадзкага паэта Леанарда Коэна прагучаць як песьні ў выкананьні перакладчыка Андрэя Хадановіча.

Што ж да ўласна прэзэнтаванага перакладу «Бойні № 5», то ён будзе прадстаўлены ня толькі чытаньнем тэкставых фрагмэнтаў, але і відэашэрагам. На вечарыне будуць дэманстравацца зь беларускімі тытрамі фрагмэнты фільму паводле «Бойні № 5», зьнятага ў ЗША ў 1971 годзе.

Пачатак вялікай беларуска-амэрыканскай літаратурнай вечарыны ў галерэі «Ў» — а 18-й гадзіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць