Здарэнні

Як абкрадаюць «Электронную Беларусь»

Галоўным следчым упраўленнем папярэдняга расследавання МУС распачата каля дзясятка крымінальных справаў, у матэрыялах якіх фігуруе дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут прыкладных праграмных сістэм». Па дадзеных праваахоўнікаў,

пад дахам гэтай інтэлектуальнай установы, якая ўваходзіць у структуру Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі, доўгі час дзейнічала злачынная група.

Як стала вядома, некалькі дзён таму чарговым фігурантам гэтай крымінальнай гісторыі стаў былы дырэктар інстытута. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па частцы 4 артыкула 210 Крымінальнага кодэкса («Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры»).

63-гадовы мінчук падазраецца ў тым, што, з’яўляючыся кіраўніком навукова-даследчага прадпрыемства, сумесна са сваім намеснікам і загадчыкам аддзела склаў і падпісаў фіктыўныя дамовы падраду. Гаворка ідзе аб перыядзе з чэрвеня 2002 па снежань 2004, калі Інстытут прыкладных праграмных сістэм атрымаў замову на распрацоўку праграмнага забяспечання для Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі. Уласных сіл для выканання такога аб’ёму працы нібыта не хапіла, а таму чыноўнікі падключылі да справы «мазгі» прыватнай фірмы, якая, паводле матэрыялаў следства, палец на палец не паклаўшы, атрымала на свой разліковы рахунак амаль 246 млн рублёў. А праграмнае забяспечанне сапраўды было распрацаванае, але, як лічаць следчыя,

над ім працавалі штатныя супрацоўнікі інстытута, якія нават не падазравалі, што выконваюць чужую працу.

Аператыўнікі падазраюць, што аналагічную ашуканскую схему крадзяжу грошай кіраўнікі інстытута ўжывалі не раз. Ва ўсіх выпадках замова выконвалася для Фонду сацыяльнай абароны, толькі сумы былі розныя і грошы сыходзілі на рахункі розных падстаўных фірмаў, чатыры дырэктары якіх сёння знаходзяцца пад следствам. Само ж следства пачалося ў кастрычніку 2009; на пачатак верасня 2010 у матэрыялах справы зафіксавана пяць эпізодаў крадзяжоў, якія адносяцца да перыяду 2002–2009, на агульную суму амаль паўмільярда рублёў. Двое з шасці фігурантаў знаходзяцца пад вартай.

У канцы 2006 Камітэт дзяржкантролю праверыў ход выканання Дзяржаўнай праграмы інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на 2003–2005 і на перспектыву да 2010 «Электронная Беларусь». Праверка выявіла факты неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў у суме 640 мільёнаў рублёў, нанесеную шкоду дзяржмаёмасці ў памеры 51 мільёна рублёў і адсутнасць эканамічных абгрунтаванняў коштаў на навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія (НДДКП) працы агульным коштам 1 мільярд 260 мільёнаў рублёў. Жорсткай крытыцы дзяржкантроль падвергнуў арганізацыі-выканаўцы, у іх ліку быў названы і Інстытут прыкладных праграмных сістэм, дырэктара якога прапаноўвалася вызваліць ад пасады.

У высновах КДК асабліва падкрэслівалася, што «найбольш значнай шчылінай для незаконных выплатаў і марнатраўства сродкаў з’яўляецца выкананне НДДКП па дамовах падраду з часовымі навуковымі калектывамі і фізічнымі асобамі. Адсутнасць заканадаўчага рэгулявання аплаты працы па дамовах падраду на выкананне НДДКП дазваляе арганізацыям-выканаўцам адвольна вызначаць памеры ўзнагароджання без нейкага сувымярэння іх з усталяванымі памерамі аплаты працы ў гэтых арганізацыях.

Кіраўнікі фактычна прымалі працы, выкананыя імі самімі, а таксама іх сваякамі і работнікамі арганізацыяў, для якіх распрацоўваліся праекты,
і тым самым не былі зацікаўленыя ў належнай ацэнцы якасці гэтых працаў і ў аб’ектыўнай ацэнцы іх кошту».

Што датычыць кошту, то, мяркуючы па прамежкавых высновах следства, падазраваныя тут не прагадалі. А вось наконт сваякоў КДК як у ваду глядзеў: двое з найбольш актыўных фігурантаў гэтай справы — бацька і сын.

***

Інстытут прыкладных праграмных сістэм заснаваны ў 1992 годзе з мэтай распрацоўкі праграмнага забяспечання і інфармацыйных тэхналогій для арганізацый, установаў і прадпрыемстваў адукацыі, аховы здароўя, культуры, органаў дзяржаўнага кіравання, сілавых структур, фондаў і асобных прадпрыемстваў. Інстытут складаецца з пяці функцыянальных аддзелаў. Колькасць працаўнікоў — 110 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць