Кантынентальнае першынство праходзіць у партугальскім
Карстэн апярэдзіла сваю спрадвечную суперніцу Мірка Кнапкову з Чэхіі, якая стала другой, больш чым на 1 секунду. Шведка Фрыда Свенсан заняла3-е месца.
У суботу два беларускія экіпажы сталі пераможцамі чэмпіянату Еўропы. Жаночая чацвёрка без рулявога (Ганна Гаўра, Наталля Гелах, Наталля Гаўрыленка і Зінаіда Ключынская) з вынікам 7 хв. 28,81 сек. амаль на 7 сек. апярэдзіла італьянскую лодку, якая была адзіным супернікам беларусак у фінале.
Мужчынская двойка з рулявым (Вадзім Ляліна, Аляксандр Казубоўскі, Пётр Пятрыніч) пераадолела дыстанцыю 2000 м за 7 хв. 45,50 сек., больш чым на 3 сек. апярэдзіўшы італьянцаў.
Каментары